Данілу Соза Кампус
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Рычард Данілу Масіел Соза Кампус | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 студзеня 1990[1][2] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бельгія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | АПОЭЛ | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 99 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Данілу Соза Кампус[3] (парт.: Danilo Sousa Campos; нар. 13 студзеня 1990, Сан-Луіс, Бразілія), больш вядомы як проста Данілу ці Даніла — бельгійскі футбаліст бразільскага паходжання, паўабаронца кіпрскага клуба АПОЭЛ з Нікасіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у школе льежскага «Стандарда», дзе гуляў яго бацька, а ў 1998 годзе разам з бацькам перабраўся ў амстэрдамскі «Аякс». У чэрвені 2007 года падпісаў юнацкі кантракт з нідэрладскім клубам, у сезоне 2009/10 трапляў у заяўку на матчы Лігі Еўропы. У сезоне 2010/11 перайшоў у «Стандард», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе, а ў лютым 2012 года падпісаў кантракт з данецкім «Металургам».
У ліпені 2014 года падпісаў аднагадовае пагадненне з расійскім клубам «Мардовія», у жніўні 2015 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад днепрапятроўскага «Дняпра», аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду. У студзені 2016 года стаў іграком турэцкага клуба «Антальяспор», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У студзені 2019 года перайшоў у клуб «Аль-Вахда» з ААЭ, аднак неўзабаве пакінуў яго.
У лютым 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[4]. Быў адным з асноўны ігракоў каманды. У чэрвені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[5].
У ліпені 2020 года далучыўся да кіпрскага АЭЛа[6]. У ліпені 2021 года перайшоў у АПОЭЛ.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Бельгіі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацькам Данілу з’яўляецца бразільскі футбаліст Вамберту. Малодшы брат Данілу, Вандэрсан, таксама з’яўляецца футбалістам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Бельгіі: 2010/11
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Кіпра (2): 2020/21, 2021/22
Зноскі
- ↑ Danilo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Danilo Sousa Campos // FBref
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Бельгиец Данило Соуза перешел в минское "Динамо"
- ↑ Данило покинул минское "Динамо"
- ↑ Бывший хавбек минского «Динамо» Соуза перешел кипрский АЕЛ
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Мараньяне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бельгіі
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі ФК АПОЭЛ
- Ігракі ФК АЭЛ Лімасол
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Аль-Вахда Абу-Дабі
- Ігракі ФК Антальяспор
- Ігракі ФК Дняпро Дніпро
- Ігракі ФК Мардовія Саранск
- Ігракі ФК Металург Данецк
- Ігракі ФК Стандард Льеж
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам