Двайны тэракт у Белуджыстане (2024)
Двайны тэракт у Белуджыстане | |
---|---|
Месца нападу |
Правінцыя Белуджыстан, Пакістан |
Дата |
7 лютага 2024 |
Зброя | бомбы, усталяваныя на матацыклах |
Загінулыя | 28 |
Тэрарысты | Абдул Шакур |
Арганізатары | Ісламская дзяржава |
7 лютага 2024 года ў выніку двух выбухаў у правінцыі Белуджыстан (Пакістан) загінула па меншай меры 28 чалавек[1]. Інцыдэнт здарыўся напярэдадні ўсеагульных выбараў. Атакі былі нацэлены на офісы кандыдатаў і партый[2]. Адказназць узялі баевікі «Ісламскай дзяржавы»[3].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні ўсеагульных выбараў 8 лютага ў правінцыі Белуджыстан адбылося больш за два дзясяткі нападаў[2] на офісы кандыдатаў. Акцыі былі арганізаваны сепаратыстамі з групоўкі «Белуджская вызваленчая армія», якія заклікала да байкоту галасавання[1].
Аднак атакі 7 лютага здзейсніла «Ісламская дзяржава». Адну бомбу тэрарысты замацавалі на матацыкле, пакінуўшы транспарт каля офіса незалежнага кандыдата Асфанда Яр Хана Какара ў Пішыне. Тут загінулі па меншай меры 16 чалавек[4][5]. Выбух адбыўся ў той час, калі кандыдат сустракаўся са сваім агентам[1]. Як заявіў намеснік камісара Пішына Джумадад Мандахайл, усе ахвяры былі прыхільнікамі палітыка[6]. Прыкладна праз паўтары гадзіны здарыўся другі выбух у раёне Кіла Сайфула. Мэтай атакі стаў офіс партыі Джаміят Улема-і-Іслам (Фазл). Загінула 12 чалавек[1][7][8]. Як і у папярэднім выпадку, бомба была ўсталявана на матацыкле[9]. Паводле звестак паліцыі, у момант выбуху ў будынку знаходзілася вялікая колькасць рабочых. Некаторыя з параненых былі дастаўлены на верталёце ў сталіцу правінцыі Квета[2][10].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Пакістаў абвясціў аб закрыцці межаў з Афганістанам і Іранам да 9 лютага для забеспячэння бяспекі падчас выбараў[11].
Адказнасць за тэракт узялі баевікі «Ісламскай дзяржавы»[10]. 9 лютага Inter-Services Public Relations, медыя-крыло Узброеных сіл Пакістана, назвала імя тэрарыста. Ім быў Абдул Шакур, забіты пазней сілавікамі пры перастрэлцы ў раёне Кіла Сайфула. Ён нібыта планаваў правесці яшчэ некалькі тэрактаў у Белуджыстане[12].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт краіны Арыф Алві асудзіў напады і выказаў спачуванні сем’ям ахвяраў[13].
Спачуванні пакістанскаму ўраду накіравалі Вялікабрытанія[9], Егіпет[14], Іран[15], Саудаўская Аравія[16], ААЭ[17].
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рашуча асудзіў выбухі, а яго прэс-сакратар дадаў, што напады «відавочна звязаны» з выбарамі[18].
Amnesty International выказала занепакоенасць у сувязі з эскалацыяй гвалту супраць кандыдатаў і палітычных структур. Двайны тэракт быў названы «абуральным замахам на дэмакратычны працэс» і парушэннем правоў чалавека[19].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Fraser, Simon; Baloch, Saher (2024-02-07). "Pakistan election: Two deadly blasts in Balochistan day before vote". BBC News [брытанская англійская]. Архівавана з арыгінала 2024-02-07. Праверана 2024-02-07.
- ↑ а б в Baloch, Shah Meer (2024-02-07). "At least 30 killed in two bombings at election offices in Pakistan". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 2024-02-07. Праверана 2024-02-07.
- ↑ Bomb blasts kill dozens day before Pakistan vote (англ.) . BBC News (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Pakistan polls 2024: Blasts target candidates' offices, at least 30 killed on eve of election". The Times of India. 2024-02-07. ISSN 0971-8257. Архівавана з арыгінала 2024-02-07. Праверана 2024-02-07.
- ↑ Blasts near Pakistan candidates' offices kill 26 on eve of election (англ.). The Star (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ 26 perish in simultaneous Balochistan blasts . The Express Tribune (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Pakistan explosions: At least 30 killed in blasts outside election candidates' offices (англ.). Sky News (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Sattar. Bombings at Pakistani political offices kill at least 30 a day before parliamentary elections . Associated Press (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2024. Праверана 7 February 2024.
- ↑ а б Deadly twin blasts target Pakistani candidate offices on election eve (англ.). France 24 (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ а б At least 30 dead in Balochistan explosions, day before Pakistan election (англ.). CNN (8 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Twin bombings kill at least 28 as Pakistan prepares for elections . Al Jazeera (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 February 2024. Праверана 7 February 2024.
- ↑ Mastermind of deadly Balochistan blasts killed in Qilla Saifullah IBO . The Express Tribune (9 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Khatoon. Pakistan President Dr. Arif Alvi Condemns Deadly Blasts in Balochistan That Killed At Least 22 (англ.). BNN Breaking. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Egypt condemns Pakistan terrorist attacks on eve of general elections . Egypt Today (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Iran Strongly Condemns Baluchistan Terrorist Attack (англ.) . Khyber News (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Saudi Arabia condemns militant attacks in Pakistan's Balochistan (англ.). Arab News PK (8 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ UAE condemns terror attacks in Pakistan (англ.). Dubai Eye 103.8. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2024. Праверана 10 лютага 2024.
- ↑ UN 'Strongly' Condemns Pakistan Bomb Attacks On Election Eve (англ.) . Barron's. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Amnesty 'alarmed' by pre-polls unrest in Pakistan . The Express Tribune (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.