Джуліа Кловіа
Джуліа Кловіа | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Juraj Julije Klović |
Дата нараджэння | 1498[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1578[2][3][…] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў |
Мастацкі кірунак | Высокі Рэнесанс[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джуліа Кловіа (італ.: Giorgio Giulio Clovio; харв.: Juraj Julije Klović, мянушка Мачэда (Macedo) (1498, непадалёк ад Црыквеніцы— 5 студзеня 1578, Рым) — італьянскі жывапісец-мініяцюрыст харвацкага паходжання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў адным з манастыроў на сваёй радзіме ў Харватыі, пазней — у Італіі пад кіраўніцтвам Джуліа Рамана.
Кловіа быў некаторы час прыдворным жывапісцам венгерскага караля ў Афене, пасля чаго, пастрыгшыся ў манахі, жыў у Мантуі і Рыме, дзе наступіў росквіт яго таленту дзякуючы вывучэнню творчасці Мікеланджэла. Уславіўся цудоўнымі мініяцюрамі, якімі, па замове валадарных і шляхетных асоб і багатых манастыроў, упрыгожваў малітоўнікі, набажэнскія кнігі і іншыя рукапісы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Яго галоўныя творы — мініяцюры раскошнага канону Багародзіцы, створанага для кардынала Фарнезэ («Часаслоў Фарнезэ»), «Распяцце з прадстаячай Марыяй Магдалінай» (у галерэі Піці ў Фларэнцыі), «Богамаці, якая аплаквае Збавіцеля, знятага з крыжа» (у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), «Сцэны з жыцця імператара Карла V» (у Брытанскім музеі ў Лондане), ілюстрацыі да «Боскай Камедыі» Дантэ (у ватыканскай бібліятэцы ў Рыме) і інш.
Зноскі
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/17327 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
- ↑ Art UK — 2003.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bradley J. W. The life and works of Giorgio Giulio Clovio; miniaturist, 1495—1578. With notices of his contemporaries and the art of book decoration in the sixteenth century. Amsterdam: G.W. Hissink & Co., 1971
- Cionini Visani M., Gamulin G. Clovio, miniaturist of the Renaissance. London: Alpine Fine Arts Collection, 1993
- Bošnjak L. Dvorski minijaturist Juraj Julije Klovic: u povodu 500. obljetnice rođenja majstora. Zagreb: Muzejsko-galerijski centar, 1998.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліа Кловіа
- Артыкул у Каталіцкай энцыклапедыі (англ.)