Перайсці да зместу

Джэром Клапка Джэром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэром Клапка Джэром
англ.: Jerome Klapka Jerome
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Jerome Klapka Jerome
Дата нараджэння 2 мая 1859(1859-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1927(1927-06-14)[4][1][…] (68 гадоў) ці 16 чэрвеня 1927(1927-06-16)[5] (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Georgina Elizabeth Henrietta Stanley Marris[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, гумарыст, драматург, аўтабіёграф, раманіст, празаік, акцёр, эсэіст
Мова твораў англійская
jeromekjerome.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэром Клапка Джэром (англ.: Jerome Klapka Jerome; 2 мая 1859, г. Уолсал, Вялікабрытанія — 14 чэрвеня 1927) — англійскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў клеркам, акцёрам, рэпарцёрам, настаўнікам і інш. 3 1892 цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці.

Першы зборнік гумарыстычных замалёвак «На сцэне і за кулісамі» (1885). Наступная кніга «Пустыя думкі пустога чалавека» (1886).

Сапраўдную папулярнасць пісьменніку прынесла кніга «Трое ў чоўне, і пёс з імі» (1889). Джэром К. Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася «Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак»[6]. Чацвёра сяброў, Джордж, Гарыс, Джэй і фоксік Манмарансі, замучаныя агульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця, выпраўляюцца з вялікага горада ў рачное падарожжа. Каб зазнаць прыгоды, але з помпай і шыкам нікуды не дайсці. Гэта гімн ляноце, закону бутэрброда.

Аўтар кніг «Дзённік аднаго паломніцтва», «Гісторыі, расказаныя пасля вячэры» (абедзве 1891), «Трое на веласіпедзе» (1900), «Назіранні Генры» (1901), аўтабіяграфічнага рамана «Пол Келвер» (1902), рамана «Томі і К°» (1904) і інш., п’ес (найбольш вядомая «Жыхар з чацвёртага паверха», 1907).

Перавагу пісьменнік аддаваў двум жанравым формам — гумарыстычнаму эсэ і «падарожжу», у якіх галоўны герой — чалавек энергічны і непахісны аптыміст — пастаянна апынаўся ў камічна-абсурдных сітуацыях.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Апавяданне «Сумная гісторыя» (A Pathetic Story) на беларускую мову пераклала Надзея Кім, кнігу «Трое ў чоўне, і пёс з імі» (Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog) пераклаў Павел Касцюкевіч.

Зноскі

  1. а б Jerome K. Jerome // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jerome K. Jerome // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Джером Джером Клапка // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Джером Джером Клапка // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. nashaniva.by