Перайсці да зместу

Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў
укр.: Дмитро Олександрович Разумков
Сцяг14-ы старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Сцяг
29 жніўня 2019 — 7 кастрычніка 2021
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі
Кіраўнік урада Аляксей Ганчарук
Дзяніс Шмыгаль
Папярэднік Андрэй Парубій
Пераемнік Руслан Стэфанчук
Сцяг Старшыня
партыі «Слуга народа»
Сцяг
27 мая — 10 лістапада 2019
Папярэднік Іван Баканаў
Пераемнік Аляксандр Карніенка

Нараджэнне 8 кастрычніка 1983(1983-10-08) (41 год)
Бацька Аляксандр Разумкоў
Маці Наталля Іванаўна Кудра[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Прафесія юрыст, эканаміст
Дзейнасць
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Аляксандравіч Разумкоў (укр.: Дмитро Олександрович Разумков; нар. 8 кастрычніка 1983, Бярдзічаў, Жытомірская вобласць, УССР, СССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч[1]. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 29 жніўня 2019 года па 7 кастрычніка 2021 года. Народны дэпутат Украіны ІХ склікання. Член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Старшыня палітычнай партыі «Слуга народа» з 27 мая па 10 лістапада 2019 года[2].

Падчас абрання спікерам парламента атрымаў найбольшую за ўвесь час існавання Вярхоўнай Рады Украіны падтрымку народных дэпутатаў: за яго кандыдатуру прагаласавалі 382 парламентарыя. Сышоў у адстаўку 7 кастрычніка 2021 года[3].

Жанаты. Двое дзяцей.

Бацька — Аляксандр Разумкоў, былы першы памочнік Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы. З 1997 па 1999 год быў намеснікам Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Маці — Наталля Кудра, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра рускай драмы імя Лесі Украінкі, Народная артыстка Украіны.

Зноскі

  1. Роман Кравец. Дмитрий Разумков: Я не вижу предпосылок ни для ротации правительства, ни для досрочных выборов (руск.). Украинская правда (20 лістапада 2019). Праверана 29 лістапада 2019.
  2. Політична партія «Слуга Народу» (укр.). sluga-narodu.com. Праверана 23 верасня 2019.
  3. Председатель Верховной Рады Украины Разумков отправлен в отставку (руск.). Радио Свобода. Праверана 7 кастрычніка 2021.