Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў
Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 студзеня 1835 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1902 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ, настаўнік, пісьменнік, педагог |
Навуковая сфера | педагогіка[1] і літаратура[1] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Дзмітрый Дзмітрыевіч Сямёнаў (нар. 3 студзеня 1835, в. Асінаўка, Віцебскі павет, Віцебская губерня (цяпер Віцебскі раён) — 21 сакавіка 1902) — беларускі і расійскі педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскую гімназію (1852), настаўніцкія курсы Пецярбургскага ўніверсітэта (1859). З 1852 года выкладаў рускую мову, геаграфію і гісторыю ў віцебскіх яўрэйскім чатырохкласным і гандлёва-прамысловым вучылішчах.
З 1857 года ў Пецярбургу: выкладаў у гімназіі, у жаночым Марыінскім вучылішчы, у 1860—1862 гадах у Смольным інстытуце, з 1865 года на Вышэйшых педагагічных курсах пры 2-й Пецярбургскай ваеннай гімназіі. З 1873 года дырэктар Кубанскай, з 1878 года — Закаўказскай семінарый. З 1883 года інспектар па навучальнай частцы вучылішчнага камітэта Пецярбургскай гарадской думы, адначасова ў 1888—1891 гадах рэдагаваў часопіс «Детское чтение». Выступаў за ўсеагульную пачатковаю адукацыю і распаўсюджванне пісьменнасці ў народзе.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Распрацаваў методыкі выкладання рускай мовы і геаграфіі. Аўтар першых рускіх наглядных дапаможнікаў для гімназій «Свет у карцінках» (1866), «Дар слова» (1868), геаграфічнай хрэстаматыі «Айчыназнаўства» (т. 1-6, 1864—1869) і шэрагу прац па гісторыі адукацыі.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шаруха І. М. Сямёнаў Дзмітрый Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Минаева, В. Д. Д. Семёнов — основоположник географии и отчизноведения в начальной школе / В. Д. Минаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. — 1997. — № 2. — С. 12—6.
- Семёнов Д. Д. // Витебская Александровская гимназия (1808—1918) / А. Подлипский. — Витебск : Областная типография, 1994. — С. 37.
- Шаруха, І. Паплечнік К. Ушынскага / І. Шаруха // Аршанская газета. — 1996. — 7 мая. — С. 2.
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1835 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Расійскай імперыі
- Выкладчыкі Смольнага інстытута
- Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Педагогі Расійскай імперыі
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Аўтары падручнікаў