Перайсці да зместу

Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў
Нарадзіўся 25 мая 1998(1998-05-25) (26 гадоў)
Грамадзянства
Рост 208 см
Вага 112 кг
Пазіцыя цэнтравы, цяжкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 РДВАР
2014—2015 Рубон
2017—2018 Вэнтспілс
2017—2018 Екабпілс[d]
2018—2020 Юрмала[d]
2020 Купал-Раднікі[d]
2020—2021 Цмокі-Мінск
2021—2022 Барсы Атырау[d]
2022—2023 Купал-Раднікі[d]
2023—2024 Q122620350?
2024—0000 Тамбоў[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Андрэевіч Вікенцьеў (нар. 25 мая 1998, Горлынка, Украіна) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за зборную Беларусі.

Пачынаў займацца баскетболам у віцебскай СДзЮСШ-ПАПР ВДУ імя П. М. Машэрава. Першы трэнер — А. П. Новікаў[1]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава[2]. Потым быў першы прафесійны год у «Рубоне» і пераезд у Латвію. У суседняй рэспубліцы ён правёў сумарна 4 гады: 2 выступаў за моладзевую і асноўную каманды «Вэнстпілс». А потым яшчэ 2 у «Юрмале». Сезон 2020/21 гулец пачынаў у расійскай Суперлізе за іжэўскі «Купал-Крыніцы».

У снежні 2020 года перайшоў у «Цмокі-Мінск»[3].

Выступаў за юніёрскую (2015—2016), моладзевую (2017—2018) і нацыянальную (2020—2021) зборную Беларусі.

  • 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск)
  • 2014—2015 — Рубон-2 (Віцебск)
  • 2014—2015 — Рубон (Віцебск)
  • 2015—2017 — Вэнтспілс-Аўгстскола (Вэнтспілс, Латвія)
  • 2017 — Вэнтспілс (Латвія)
  • 2017—2018 — Екабпілс (Латвія)
  • 2018—2020 — Юрмала (Латвія)
  • 2020 — Купал-Крыніцы (Іжэўск, Расія)
  • 2020—2021 — Цмокі-Мінск
  • 2021—2022 — Барсы-Атыраў (Атыраў, Казахстан)
  • 2022—2023 — Купал-Крыніцы (Іжэўск, Расія)
  • 2023—2024 — Барс-РДЭУ (Растоў-на Доне, Расія)
  • з 2024 — Тамбоў (Расія)

Зноскі