Дом Гаўсмана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Дом Гаўсмана
Галоўны фасад палаца. Перад ім - Аляксандраўскі сквер
Галоўны фасад палаца. Перад ім - Аляксандраўскі сквер
53°54′04″ пн. ш. 27°33′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар К. Хршчановіч
Дата заснавання 1857
Дата пабудовы 1857 год
Дата скасавання 1930-я
Стан знішчаны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом Гаўсмана, або палац Чапскага - колішні будынак у Мінску, які існаваў у XIX — 1-й палове XX ст. рагу вуліц Падгорнай (суч. К. Маркса) і Скобелеўскай (суч. Чырвонаармейская).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1857 г. на рагу вуліц Падгорнай і Скобелеўскай (сучасныя вуліцы К. Маркса і Чырвонаармейская) паводле праекта архітэктара К. Хршчановіча. Належаў краязнаўцу, збіральніку беларускіх старажытнасцей М. Гаўсману, потым вядомы як палац Чапскага. У ім знаходзіўся Грамадскі сход. У 18981899 гг. тут пачынала сваю дзейнасць Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынку ЦК КПБ.

Архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

Дом Гаўсмана з боку Скобелеўскай вуліцы, 1917

Дом Гаўсмана быў пабудаваны ў эклектычным стылі і спалучаў прыёмы і элементы готыкі, рэнесансу і класіцызму. Будынак уяўляў сабой мураваны двухпавярховы правугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Да яго паўднёва-ўсходняга фасада былі прыбудаваныя две невысокія паўкруглыя вежы, упрыгожаныя прафіляванымі зубцамі і завершаныя бельведэрамі са спічастымі вокнамі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўночна-заходні фасад вылучалі тры неглыбокія рызаліты, завершаныя складанымі па малюнку франтонамі. У цэнтры бакавых рызалітаў знаходзіліся ўваходы з каванымі навесамі. Прамавугольныя вокны былі аздобленыя ляпнымі ліштвамі. Фрыз меў складаны раслінны арнамент і па баках рызалітаў быў упрыгожаны маскаронамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]