Дуднік
Дуброўнік | |||||||||||||||||
Дуднік лясны (Angelica sylvestris) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Angelica L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Ду́днік[3][4] (Angélica) — род кветкавых раслін з сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двугадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны, якія маюць стрыжнёвыя карані. Сцябло дудчатае, 30—90 см даўжынёй.
Кветкі дробныя белыя, зелянява-жоўтыя або ружаватыя, сабраны ў складаныя парасоны. Пялёсткі ланцэтападобныя або эліптычныя.
Плод пляскаты са спінкі, з 10 крылападобнымі краявымі рэбрамі, шырокакрылы віслаплоднік.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзімай расліны лічаць поўнач Еўразіі. Прадстаўнікі роду растуць у Паўночным паўшар’і і Новай Зеландыі.
Расліны аддаюць перавагу лугам, рэдкалессям, палянам і ўзлескам.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У каранях многіх відаў змяшчаюцца кумарын і дубільныя рэчывы. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца як лекавыя расліны, а таксама ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сайта The Plant List на 2013 год, род больш 115[5] відаў.
Некаторыя з іх[6]:
- Angelica acutiloba (Siebold & Zucc.) Kitag.
- Angelica adzharica Pimenov
- Angelica ampla A.Nelson
- Angelica amurensis Schischk.
- Angelica angelicastrum (Hoffmanns. & Link) Cout.
- Angelica anomala Avé-Lall.
- Angelica archangelica L. — Дзягіль лекавы
- Angelica arguta Nutt. ex Torr. & A.Gray
- Angelica atropurpurea L.
- Angelica biserrata (R.H.Shan & C.Q.Yuan) C.Q.Yuan & R.H.Shan
- Angelica brevicaulis (Rupr.) B.Fedtsch.
- Angelica breweri A.Gray
- Angelica cartilaginomarginata (Makino ex Y.Yabe) Nakai
- Angelica cincta H.Boissieu
- Angelica czernaevia (Fisch. & C.A.Mey.) Kitag.
- Angelica dahurica (Fisch.) Benth. & Hook.f. ex Franch. & Sav.
- Angelica dawsonii S.Watson
- Angelica decurrens (Ledeb.) B.Fedtsch.
- Angelica decursiva (Miq.) Franch. & Sav.
- Angelica genuflexa Nutt. ex Torr. & A.Gray
- Angelica gigas Nakai
- Angelica glauca Edgew.
- Angelica gmelinii (DC.) Pimenov
- Angelica hendersonii J.M.Coult. & Rose
- Angelica heterocarpa J.Lloyd
- Angelica japonica A.Gray
- Angelica keiskei (Miq.) Koidz.
- Angelica kingii J.M.Coult. & Rose
- Angelica koreana Maxim.
- Angelica laevis J.Gay ex Avé-Lall.
- Angelica laxifoliata Diels
- Angelica lineariloba A.Gray
- Angelica lucida L.
- Angelica palustris (Besser) Hoffm. — Дуднік балотны
- Angelica pinnata S.Watson
- Angelica polymorpha Maxim.
- Angelica pubescens Maxim.
- Angelica razulii Gouan
- Angelica sachalinensis Maxim. — Дуднік сахалінскі
- Angelica scabrida Clokey & Mathias
- Angelica sinensis (Oliv.) Diels
- Angelica sylvestris L. typus[7] — Дуднік лясны, ці Заячы кроп, ці Ствольнік
- Angelica tenuisecta (Makino) Makino
- Angelica tomentosa S.Watson
- Angelica ursina (Rupr.) Maxim.
- Angelica venenosa (Greenway) Fernald
Род Дзягіль (Archangelica), які раней вылучаўся, у цяперашні час уключаны ў род Дуднік[8]. Віды роду Archangelica і адпавдныя ім віды роду Angelica:
- Archangelica atropurpurea (L.) Hoffm. = Angelica atropurpurea L.
- Archangelica decurrens Ledeb. = Angelica decurrens (Ledeb.) B.Fedtsch.
- Archangelica gmelinii DC. = Angelica gmelinii (DC.) Pimenov
- Archangelica keiskei Miq. = Angelica keiskei (Miq.) Koidz.
- Archangelica officinalis (Moench) Hoffm. = Angelica archangelica L. — Дзягіль лекавы
- Archangelica songarica (Regel & Schmalh.) Lipsky ex Paulsen = Angelica brevicaulis (Rupr.) B.Fedtsch.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Дуднік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 255.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Спіс відаў роду Дуднік паводле сайта The Plant List (англ.) (лац.) (Праверана 2 кастрычніка 2016)
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
- ↑ Звесткі пра род Angelica у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Archangelica: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 6 ліпеня 2009)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашына Г. В., Сімановіч Л. Г. Дуднік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 264.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дудник — род Angelica: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)