Перайсці да зместу

Дунцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дунцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 30 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Аўтамабільны код
5
Дунцы на карце Беларусі ±
Дунцы (Беларусь)
Дунцы
Дунцы (Мінская вобласць)
Дунцы

Ду́нцы[1] (трансліт.: Duncy, руск.: Дунцы) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета.

У XIX стагоддзі засценак Забалоцкай воласці Бабруйскага павета. Старыя Дунцы вядомы з 1822 года, Новыя Дунцы з апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Вёска вырасла сярод урочышча Данарова; тапанім з цягам часу трансфармаваўся ў Дунцы. У 1909 годзе ў засценку налічвалася 27 двароў і 146 жыхароў, у 1962 годзе 63 двары, 218 жыхароў.

У 1964—1965 гадах вёска ўваходзіла ў склад Новацярушскага сельсавета[2][3][4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 6 января 1965 г. Об образовании новых районов Белорусской ССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 студзеня 1965 г.// Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).