Дывізіён караблёў
Выгляд
Дывізі́ён карабл́ёў - пастаяннае фарміраванне на флоце, першаснае тактычнае злучэнне аднародных караблёў 2-га, 3-га і 4-га рангаў.
Назва дывізіёна прысвойваецца зыходзячы з прызначэння уваходзячых у яго караблёў:
- дывізіён эскадраных мінаносцаў (эсмінцаў)
- дывізіён вартавых караблёў (вартавік)
- дывізіён малых ракетных караблёў
- дывізіён базавых тральшчыкаў
- і гэтак далей.
Дывізіёны караблёў 4 рангу могуць падзяляцца на звенні і атрады.
Камандаванне дывізіёнам ажыццяўляецца праз штатны орган кіравання.
Дывізіёны могуць быць асобнымі ці ўваходзіць у склад брыгад караблёў.
Колькасць караблёў у дывізіёнах можа істотна адрознівацца. Як правіла, яна зележыць ад прызначэння дывізіёна караблёў, тактыкі іх дзеянняў і ўзбраення. У дывізіёны зводзяцца як караблі, так і дапаможныя суда: танкеры, выратавальныя і гідраграфічныя суда, плывучыя казармы і гэтак далей.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)., с.274