Перайсці да зместу

Евангельскія хрысціяне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Евангельскія хрысціяне (евангелічныя хрысціяне'}}) — група роднасных пратэстанцкіх дэнамінацый, такіх як менаніты, баптысты, пяцідзясятнікі і евангельскія хрысціяне (праханаўцы). Часам у групу евангелікаў адносяць метадыстаў, прэсвітэрыян і «ўмераных» харызматаў.

Асноўныя характэрныя рысы евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў: акцэнт на асабістае духоўнае адраджэнне кожнага верніка, місіянерская актыўнасць і строгая этычная пазіцыя.

Прынцыповым адрозненнем евангельскіх хрысціян з'яўляецца іх стаўленне да Бібліі (і, у першую чаргу, Новага Запавету) як да адзінай абсалютна аўтарытэтнай крыніцы для веры і жыцця, яны лічаць, што Царкоўнае Паданне толькі аддаляе хрысціян ад завершанага Божага адкравення, дадзенага ў Свяшчэнным Пісанні.

Хрышчэнне евангельскіх хрысціян-баптыстаў, жнівень 2008 года. Побач стаяць чатыры дзяўчыны, якіх таксама праз некалькі хвілін чакае хрышчэнне

Асноўнае набажэнства (інакш іх яшчэ называюць "сходамі") у евангельскіх цэрквах праходзіць, як правіла, па нядзелях. Таксама праводзяцца сходы ў будныя дні. Распаўсюджаны так званыя «дамашнія групы» — размовы, сумеснае вывучэнне Бібліі, малітвы і спевы хрысціян, якія жывуць у адным раёне, у доме аднаго з вернікаў.

Як правіла, набажэнствы складаюцца з адной ці некалькіх пропаведзей; спеву псалмоў і малітваў паміж спевамі (так званае Служэнне Услаўлення); закліку да пакаяння для тых, хто яшчэ не стаў хрысціянінам; асабістых сведчанняў; дэкламацыі духоўных вершаў.

Асноўнымі абрадамі (ці Таінствамі — у евангельскіх хрысціян выкарыстоўваюцца і то і іншае паняцці) з'яўляюцца Хрышчэнне і Вячэра Гасподняя (або Прычасце).