Жаўтушнік выгрызены
Жаўтушнік выгрызены | |||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Жаўту́шнік выгрызены[3] (Erysimum repandum) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—40[3] см з прамастойным, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы. Прыкаранёвае лісце стругападобнай формы, сцябловае — вузкаланцэтнае, выемчаста-зубчастае па краі. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок цыліндрычнай формы, 5—8 см у даўжыню, на тоўстай пладаножцы.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Від распаўсюджаны на тэрыторыі ўмераных і трапічных зон Еўразіі[4]. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі і ў Аргенціне[4].
Расце на сухіх лугах і камяністых россыпах, у горных стэпах, на пашах, агародах, аблогах і пустках, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Cheiranthus ramosissimus Lam.
- Cheirinia repanda (L.) Link
- Crucifera repanda E.H.L.Krause
- Erysimum comperianum Czern. ex Turcz.
- Erysimum patens Loscos
- Erysimum ramosissimum Crantz
- Erysimum rigidum DC.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б Taxon: Erysimum repandum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ Желтушник выгрызенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулакоўская Н. В. Жаўтушнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 281.
- Буш Н. А. Желтушник – Erysimum (Tourn.) L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 116. — 696 + XXX с. — 5 200 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Желтушник выгрызенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)