Жуан Піньейру Шагаш
Жуан Піньейру Шагаш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парт.: João Pinheiro Chagas | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэофілу Брага | ||||||
Пераемнік | Аўгусту ды Вашканселуш | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1863[1] |
||||||
Смерць |
28 мая 1925[1] (61 год) |
||||||
Партыя | Партугальская рэспубліканская партыя | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жуа́н Пінье́йру Ша́гаш (парт.: João Pinheiro Chagas; 1 верасня 1863, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 мая 1925, Эштарыл) — партугальскі палітык, другі прэм'ер-міністр Партугаліі пасля рэвалюцыі 1910 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жуан Піньейру Шагаш нарадзіўся ў Рыа-дэ-Жанэйра ў сям'і партугальскага эмігранта. Вучыўся ў Лісабоне, затым стаў журналістам. Калі ў 1890 годзе Вялікабрытанія прад'явіла Партугаліі ўльтыматум, запатрабаваўшы вываду партугальскіх войскаў з часткі калоній Мазамбік і Ангола (сучасныя тэрыторыі Замбіі і Зімбабвэ), ён уступіў у Рэспубліканскую партыю. У 1891 годзе ўдзельнічаў у паўстанні 31 студзеня, за што быў сасланы ў Анголу. З Анголы бег у Бразілію, дзе працягнуў прарэспубліканскую дзейнасць. Быў адным з актыўных праціўнікаў аўтарытарнага ўрада Жуана Франку ў 1906—1908 гадах.
Пасля рэвалюцыі 1910 года быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком у Парыжы. З 3 верасня па 12 лістапада 1911 года выконваў абавязкі главы ўрада Партугаліі, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэофілу Брагу.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #136198341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #136198341 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pihneiro Chagas (João), Portugal — Dicionário Histórico, Corográfico, Heráldico, Biográfico, Bibliográfico, Numismático e Artístico, Volume IV, págs. 762—763. (парт.)
- Vasco Pereira, A Vida de João Chagas — de degredado de 1ª classe a Primeiro-Ministro, com texto introdutório de João Medina, Lisboa, 2005. (парт.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жуан Піньейру Шагаш