Перайсці да зместу

Жывакост крымскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жывакост крымскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphytum tauricum Willd., 1799

Сінонімы
Symphytum orientale auct.[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1755946
EOL  5355012
IPNI  120839-1
TPL  kew-2475642

Жывако́ст крымскі[4] (Symphytum tauricum) — від кветкавых раслін з роду Жывакост (Symphytum) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая і шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—60[4] (20—90[5]) см са стрыжнёвым коранем. Сцябло тонкае, прамастойнае, разгалінаванае ў верхняй частцы. У першы год жыцця ўтварае разетку лісця, якое адмірае пасля зімоўкі[5]. Лісце на чаранках, простае, апушанае і мае шараватае адценне. Кветкі з пяццю пялёсткамі, светла-жоўтага колеру, у завітках. Плод — арэшак цёмна-шэрага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Малой Азіі. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце па берагах вадаёмаў, на стэпавых схілах, узлесках, камяністых россыпах, горных і прыморскіх лугах, каля дарог. Цвіце ў красавікумаі. Пасля цвіцення расліна адмірае[5]. Размнажаецца толькі насеннем[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Окопник крымский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. а б в г Symphytum tauricum в Красной книге Воронежской области // ИАС «ООПТ России» Архівавана 21 снежня 2019. (руск.)