Жывакост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Symphytum)
Жывакост

Symphytum ×uplandicum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Symphytum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32025
NCBI  192327
EOL  40245
GRIN  g:11768
IPNI  4823-1

Жывакост[3][4] (Sýmphytum) — род шматгадовых лясных травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), якое ўключае больш за 25 відаў. Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе ад Заходняй Азіі да Брытанскіх астравоў і ў Паўночнай Афрыцы[5]. Расце на вільготных ўрадлівых глебах, часта па берагах рэк, ручаёў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дасягае ў вышыню больш за метр. Каранёвая сістэма буйная з тоўстымі галінастымі каранямі з шматлікімі атожылкамі. Карані звонку цёмныя, амаль чорныя, усярэдзіне — белыя, сакавітыя, лоевыя навобмацак. Сцёблы прамыя, тоўстыя, з разгалістымі галінамі, пакрытыя валасінкамі. Лісце яйкападобнай формы, буйное, чаргаванае, завастраецца да верхавіны. Кветкі — званочкі, сабраныя на верхавіне сцябла і галінках у гронкападобныя суквецці, колер — фіялетава-пурпуровы, ружова-чырвоны. Час красавання — майліпень. Апыляецца, галоўным чынам, пчоламі і чмялямі[5]. Плод складаюцца з чатырох аднанасенных гладкіх і бліскучых арэшкаў, спеюць у ліпені—верасні.

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды жывакосту — фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Жывакост у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 453.
  5. а б в г д Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 421. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
  6. Назва Жывакост лекавы згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзмітрыева С. А., Кухарава Л. В. Жывакост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 293. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 421. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]