Жэтыген (аэрадром)
Жэтыген | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ІАТА: няма — ІКАА: няма | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Тып | ваенны | ||||||
Краіна | |||||||
Эксплуатант | Казахстан | ||||||
Карта | |||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
Жэтыген (каз.: Жетіген, да 1993 года — Мікалаеўка) — ваенны аэрадром 1 класа, размешчаны ў Ілійскім раёне Алмацінскай вобласці Казахстана за 50 км на паўночны ўсход ад Алматы[1].
Здольны прымаць самалёты Іл-76, Ан-22, Ту-154 і больш лёгкія мадэлі. Таксама ёсць магчымасць пасадкі верталётаў усіх тыпаў.
Непадалёк размешчана аднайменнае сяло, дзе ёсць невялікі ваенны гарадок для служачых аэрадрома. Сяло Жэтыген да 1993 года называлася Нікалаеўка.
У студзені 2022 года на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў стаў (разам з алмацінскім аэрапортам) адным з пунктаў прыбыцця войскаў АДКБ. Пасля завяршэння разгортвання ўсіх замежных сіл заступіў пад ахову міратворчай роты 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ССА Рэспублікі Беларусь[2].