Зазер’е (Баранавіцкі раён)
Выгляд
Вёска
Зазер'е
|
Зазе́р'е[1] (трансліт.: Zazierje, руск.: Зазерье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 45 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паўночны захад ад вёскі каля р. Сваротва археолагамі былі выяўлены сляды гарадзішча з рэшткамі вала (мясцовая назва — Шведскі замак)[2].
У 1909 годзе ў складзе Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 22 двары, 122 жыхары (1909)
- 31 двор, 166 жыхароў (1921)
- 203 жыхары (1959)
- 165 жыхароў (1970)
- 35 двароў, 43 жыхары (1998)
- 25 гаспадарак, 35 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх