Сваротва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сваротва
Характарыстыка
Даўжыня 35 км
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць, Брэсцкая вобласць
Раён Навагрудскі раён, Баранавіцкі раён

Сваротварака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці і Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Моўчадзь (басейн ракі Нёман).

Даўжыня ракі 35 км. Плошча вадазбору 150 км². Пачынаецца з возера Свіцязь у Навагрудскім раёне, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Моўчадзь на поўнач ад вёскі Моўчадзь Баранавіцкага раёна.

Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]