Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь
Выгляд
«Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам арганізацый, якія працуюць у розных сферах абслугоўвання насельніцтва пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў аказанні насельніцтву гандлёвых, бытавых, жыллёвых, камунальных і іншых паслуг, у распрацоўцы і ўкараненні новых відаў паслуг, форм і метадаў абслугоўвання, у арганізацыі ўстойлівага і якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркі, сістэм водаачысткі і водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення і захавання жыллёвага фонду, у пашырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый, павышэнні ўзроўню падрыхтоўкі кадраў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь