Зварот супраць рэпрэсій
Зварот супраць рэпрэсій, поўная назва Адкрыты ліст вучоных супраць рэпрэсій — адкрыты зварот беларускай навуковай супольнасці, які стаў рэакцыяй на шэраг звальненняў супрацоўнікаў з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук пасля падзей жніўня 2020 года. Зварот апублікаваны у канцы лістапада 2020 года[1][2][3][4]
Тэкст звароту[правіць | правіць зыходнік]
Мы, прадстаўнікі акадэмічнай навукі Рэспублікі Беларусь, выражаем сваю занепакоенасць шэрагам звальненняў з інстытутаў Акадэміі навук супрацоўнікаў, якія актыўна прымаюць удзел у грамадскім жыцці краіны ў цэлым і Акадэміі навук у прыватнасці.
У апошні час стала вядома аб непрацягненні кантрактаў цэлай групе высокакваліфікаваных вучоных Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія найбольш актыўна прымаюць удзел у рабоце прафсаюза (на самой справе абараняюць правы супрацоўнікаў). У цяперашні час, калі дзейнасць прафсаюзаў прызнана дзяржавай як надзвычай важная, такі падыход выглядае дзіўным.
Асаблівую трывогу выклікае тое, што вучоныя, у тым ліку з Інстытута гісторыі і Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі, атрымалі паведамленнні аб непрацягненні кантрактаў у хуткім часе пасля таго, як падрыхтавалі незалежныя экспертныя заключэнні па пытаннях, што найбольш востра хвалююць сёння беларускае грамадства. Рэпрэсіі ў адносінах да вучоных, якія выконваюць свае прамыя прафесіянальныя і грамадскія абавязкі, недапушчальныя!
Важна адзначыць, што пацярпелыя ад падобных рэпрэсій вучоныя маюць высокую кваліфікацыю, мноства публікацый, патэнтаў, добрую рэпутацыю ў міжнароднай навуковай сферы. Спіс рэпрэсіраваных дадаецца да гэтага ліста і, на жаль, пастаянна папаўняецца.
Агучаныя фармальныя падставы звальнення супрацоўнікаў выклікаюць у нас абгрунтаваныя сумненні. Мы ўпэўненыя, што страта дадзеных навуковых кадраў выкліча заўважнае зніжэнне якасці даследаванняў па напрамках, якія развівалі вучоныя з прыкладзенага спісу. Тым больш што многія тэмы даследаванняў уяўляюць сёння істотны інтарэс для беларускага грамадства і дзяржавы. Апрача гэтага, абставіны падобных звальненняў кідаюць цень на рэпутацыю Акадэміі навук і яе інстытутаў, падрываюць давер вучоных да кіраўніцтва і ствараюць негатыўную працоўную атмасферу.
Мы заклікаем кіраўніцтва Акадэміі навук і яе інстытутаў адмовіцца ад практыкі палітычна матываваных скарачэнняў і ціску на вучоных, заклікаем адшукаць магчымасць працягнуць кантракты пералічаным ніжэй супрацоўнікам.
Спіс рэпрэсіраваных
- Сяргей Бесараб (Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі)
- Кацярына Крывічаніна (Інстытут гісторыі)
- Аляксей Шаланда (Інстытут гісторыі)
- Мікалай Волкаў (Інстытут гісторыі)
- Уладзімір Шыпіла (Інстытут гісторыі)
- Андрэй Радаман (Інстытут гісторыі)
- Аляксандр (Алесь) Жлутка (Інстытут гісторыі)
- Таццяна Папоўская (Інстытут гісторыі)
Тэкст звароту быў прадубліраваны на англійскай, рускай, партугальскай і нямецкай мовах. Станам на снежань 2020 года зварот падпісалі 831 чалавек[5]. Ніякай афіцыйнай рэакцыі на Зварот ад кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук і дырэктараў навукова-даследчых інстытутаў, дзе працавалі звольненыя супрацоўнікі, не з’явілася.
Зноскі
- ↑ Больш за 500 вучоных падпісалі адкрыты ліст супраць звальнення калег . Новы час Online (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2021.
- ↑ «Рэпрэсіі недапушчальныя!». Больш за 500 навукоўцаў выступілі ў абарону звольненых калегаў . Радыё Свабода (7 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021.
- ↑ Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег . Наша ніва (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2023.
- ↑ Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку калегаў, звольненых з Акадэміі навук . Радыё Свабода (14 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021.
- ↑ Открытое письмо учёных против репрессий . stoprepression.github.io. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022.