Мікалай Аляксандравіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Аляксандравіч Волкаў
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1985(1985-06-09) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2016)
Альма-матар

Мікалай Аляксандравіч Волкаў, вядомы як Мікола Волкаў (нар. 9 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Аляксандр Міхайлавіч, паходзіць з Брагінскага раёна, маці — Таццяна Мікалаеўна (Шагун), з Зажэвічаў Салігорскага раёна.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (2008), магістэрскую праграму «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ (2009). У 2009—2010 гадах навучаўся ў магістратуры НАНБ, у 2011—2013 — у аспірантуры РІВШ пры БДУ, у 2013—2016 — у аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Забеспячэнне абароназдольнасці рэзідэнцый роду Радзівілаў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVI — пачатку XVIII ст.» (снежань 2016). Стажыраваўся ва ўніверсітэце Марціна Лютэра ў Гале (2006), Варшаўскім універсітэце (2010—2011), Вольным універсітэце Берліна (2012—2013), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільні (2014). Працуе навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАНБ і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых зацікаўленняў: абарончая архітэктура, горадабудаўніцта і артылерыя Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII ст.

Аўтар больш за 50 публікацый, у т.л. кніг «Артылерыя Нясвіжскага замка» (2015) і «Слуцк на старых планах» (2017).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]