Перайсці да зместу

Зляціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зляціна
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Плошча 43 км²

Зля́ціна — нізіннае балота на ўсходзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі, у пойме р. Правая Лясная. Плошча балота складае 4,3 тыс. га, у межах прамысловага паклада 3,5 тыс. га. Глыбіня торфу да 3,3 м, сярэдняя 1,7 м, ступень распаду 42 %, попельнасць 16,9 %. Станам на 1 студзеня 1978 года запасы торфу 9.3 млн т. Невялікая здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана адкрытай сеткай 2,8 тыс. га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай частцы пераважаюць хмызнякі і асокі.