Асушэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асушэнне — мерапрыемствы па зніжэнні ўзроўню грунтавых вод і памяншэння вільготнасці верхніх слаёў глебы, у тым ліку адвод лішніх паверхневых і грунтавых водаў з пераўвільготненых зямель ў рамках меліярацыі.

Гісторыя і геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асушэнне рабілі за 3 тыс. г. да н. э. ў Егіпце (Фаюмскі аазіс), ганчарны (Месапатамія) і мураваны (Рым) дрэнаж — за 2 тыс. г. да н. э. У XVI стагоддзі з'явіліся першыя дрэны з керамічных трубаў (Англія), з канца 18 ст. асушэнне праводзілі адкрытымі каналамі. У XIX стагоддзі ў Еўропе і ЗША пашырыўся керамічны дрэнаж.

У XIX-XX стагоддзях пры засваенні Расіяй чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа было праведзена маштабнае асушванне мясцовасці, у выніку якога раней забалочанае, заражанае малярыяй і амаль незаселенае ўзбярэжжа ператварылася ў курортную зону.

Найбольш асушаных зямель у ЗША, Канадзе, Японіі, Індыі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Польшчы, Венгрыі, Швецыі, Германіі і інш.

У Беларусі асушэнне праводзіцца з канца XVIII стагоддзя, найперш на Палессі. Першая згадка пра пасевы на асушаным балоце на тэрыторыі Беларусі адносіцца да 1851 года: ля сяла Дубрэйка Магілёўскага павета вырошчвалася цукровыя буракі.

Асушальная сетка пабудавана на 3,8 млн. га (1994), з іх 2,8 млн. га сельска-гаспадарчыя ўгоддзі (40% ворыва, 28 — сенажаць, 27 — паша, 5% інш.).

Найбольш асушаных зямель y Брэсцкай (25,3%) і Мінскай (23,6%) абласцях.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна ўжываецца ў зоне залішняга ўвільгатнення, дзе колькасць выпадаючых ападкаў пераважае над выпарэннем і утворыцца забалочанасць мясцовасці. Аб’екты сельска-гаспадарчага асушэння — балоты і забалочаныя або залішне ўвільготненыя (часова ці пастаянна) землі.

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Ліквідацыя залішняй вільгаці дасягаецца адпампоўваннем вод асушальным інжынерным абсталяваннем, дрэнажнымі сістэмамі або высадкай парод дрэў, якія эфектыўна выпараюцца вільгаць з глеб.

Асноўныя спосабы асушэння: стварэнне адкрытай (каналы) і закрытай сетак (трубчасты, кратовы, шчылінны дрэнаж) з вертыкальным дрэнажом. Дадаткова робяць штучныя лагчыны, нагорныя каналы, закрытыя збіральнікі, самацёчныя свідравіны, абвалаванне, польдэры, пасадкі дрэў і інш.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дазваляе асвоіць новыя землі, павысіць іх урадлівасць, рацыянальна выкарыстоўваць сродкі механізацыі і хімізацыі. Пры асушванні памяншаецца вільготнасць глебы, зніжаецца яе тэмпература, дзейнасць мікраарганізмаў памяншаецца. Праводзіцца таксама пры будаўніцтве, торфаздабычы, асваенні радовішчаў карысных выкапняў, ахове ад падтаплення населеных пунктаў і прамысловых аб’ектаў, у лясной гаспадарцы, з санітарна-аздараўленчымі мэтамі.

Адмоўныя бакі меліярацыі[правіць | правіць зыходнік]

Меліярацыя можа вызваць парушэнне гідралагічнага рэжыму, высыханне тарфянікаў (агаленне карэнных парод, як следства апустыньванне), зніжэнне ўраджайнасці з-за страты пажыўнага пласту глебы. Яна стварае ўмовы для ранневосеньскіх і позневясновых замаразкаў, парушэння месцаў росту балотных і каляводных раслін, месцаў пражывання каляводных жывёл і птушак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8