Змяя (сузор’е)
Змяя (лац.: Serpens) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Адзінае сузор’е гэтай наменклатуры, якое складаецца з дзвюх, незвязаных частак нябеснай сферы, Галава Змяі (Serpens Caput) і Хвост Змяі (Serpens Cauda). На тэрыторыі Беларусі відаць вясной і летам.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Serpentis) |
---|---|
Скарачэнне | Ser |
Плошча | 636,9 кв. градусаў (1,544%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
108 (разам) |
Назіраецца ў шыротах: |
Галава: 86°Пн – 64°Пд Хвост: 73°Пн – 83°Пд (цалкам) Галава: 90°Пн – 86°Пн, 64°Пд – 90°Пд Хвост: 90°Пн – 73°Пн, 83°Пд – 90°Пд (часткова) |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.
Цікавыя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Секстэт Сейферта - незвычайная група ўзаемадзейных галактык.
- Шаравое скопішча М5.
- θ Змеі (тэта Змяі або Алія) - пара з двух зелянява-жоўтых зорак, бачная ў невялікі тэлескоп.
- Туманнасць Арол (М 16 па каталогу Месье) - буйных памераў туманнасць, у якой вылучаюць некалькі характэрных для візуальнага запамінання аб’ектаў. Сярод іх газавыя слупы (іх называюць «слупы Тварэння») у зоне зоркаўтварэння. Гэта слупы халоднага міжзоркавага газападобнага вадароду і пылу, у якіх таксама нараджаюцца зоркі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У старажытнасці сузор’е часам вылучалася як самастойнае і нават было ўключана ў Клаўдзія Пталемея ў яго каталог зорнага неба «Альмагест». Праўда, у гэтым выпадку мелася на ўвазе толькі частка сучаснага сузор'я, а менавіта Галава Змеі. Аднак звычайна Змяя трактавалася як частка сузор'я Змеяносец, а канчаткова было выдзелена ў асобнае сузор’е Міжнародны астранамічны Саюзам толькі ў 1922 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2