Знешняя палітыка Шры-Ланкі
Шры-Ланка — член узначаленай Вялікабрытаніяй Садружнасці з 1948 года, «План Каломба» — з 1950 года, ААН — з 1955 года, Руху недалучэння — з 1961 года, Паўднёва-Азіяцкай арганізацыі рэгіянальнага супрацоўніцтва (СААРК) з 1985 і шмат якіх іншых міжнародных арганізацый.
Шры-Ланка ў ААН
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік Шры-Ланкі з'яўляўся намеснікам Генсакратара ААН па пытаннях раззбраення (1998 – 2003) і ўзначальваў камітэт ААН па раззбраенні, другі прадстаўнік Шры Ланкі быў старшынёй камітэта ААН па барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Шры-Ланка выступае за ўмацаванне ролі ААН як універсальнага інструмента для ўрэгулявання міжнародных адносін, за колькаснае пашырэнне складу Рады Бяспекі, якое мусіць улічваць як геаграфічны фактар, так і справядлівае прадстаўніцтва развітых і ў стадыі развіцця дзяржаў. Шры Ланка выказваецца супраць ужывання аднабаковых адвольных сілавых акцый у дачыненні да суверэнных дзяржаў. Шры-Ланка падтрымлівае ідэю стварэння глабальнай сістэмы кантролю за нераспаўсюджаннем ракетных і ядзерных тэхналогій. Шры-Ланка традыцыйна выступае за стварэнне ў розных раёнах свету, у тым ліку ў Паўднёвай Азіі, зон, вольных ад ядзернай зброі, за наладжванне эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, за далучэнне ўсіх дзяржаў да міжнародна-прававых актаў па барацьбе з ім.
Адносіны з Беларуссю
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікай Шры-Ланка ўсталяваны 20 лістапада 2000 г. У 2004 годзе ў Мінску адкрыта Ганаровае консульства Шры-Ланкі. Пасол Рэспублікі Беларусь у Індыі і Шры-Ланцы (па сумяшчальніцтве) Прыма В. А. ўручыў даверныя граматы Прэзідэнту Шры-Ланкі Махінду Раджапаксе 20 снежня 2012 г.
25—27 жніўня 2013 г. адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Шры-Ланкі (Махінда Раджапаксе) у Рэспубліку Беларусь. 17—21 лістапада 2014 г. Шры-Ланку наведала беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкам У. П.
Свае філіі ў Каломба і Канды адкрылі БНТУ і ВДМУ ў 2017 і 2015 гадах адпаведна.[1]