Сцяг Шры-Ланкі
Шры-Ланка | |
![]() |
|
Зацверджаны | 22 мая 1972 |
---|---|
Прапорцыя |
![]() |
Сцяг Шры-Ланкі быў прыняты ў якасці асноўнага дзяржаўнага сімвала ў 1948 годзе. З таго часу яго выгляд зведаў толькі малаважныя змены.
Пасля набыцця Шры-Ланкай незалежнасці ў 1948 годзе пад назвай Цэйлон, быў прыняты старажытны сцяг каралеўства Кандзі, які ўяўляў сабой чырвонае поле з залатым львом, які сціснуў у лапе шаблю («сінгальскі леў»). Леў увасабляе прабацьку цэйлонцаў. У 1951 годзе на сцяг былі дададзены зялёная і аранжавая палосы, якія сімвалізуюць мусульманскую і індуісцкую меншасці адпаведна, а чырвонае поле ўяўляе будысцкую большасць.
У 1972 годзе, калі краіна была пераназвана ў Шры-Ланку, чатыры лістка свяшчэннага будыйскага дрэва пайпул (фігавае) былі дададзены ў вуглы чырвонага поля. Лісткі сімвалізуюць каханне, спачуванне, паразуменне і самавалоданне. Гэта версія сцяга стала афіцыйнай у 1978 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Брытанскага Цэйлона, 1875—1948
Сцяг Цэйлона, 4 лютага 1948 — 2 сакавіка 1951
Сцяг Цэйлона, 2 сакавіка 1951 — 22 мая 1972
![]() |
Гэта пачатак артыкула пра дзяржаўныя сімвалы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|