Зіновій Рыгоравіч Калабанаў
Зіновій Рыгоравіч Калабанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1994 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зіновій Рыгоравіч Калабанаў (25 снежня 1911, Арофіна, Уладзімірская губерня — 8 жніўня 1994, Мінск) — савецкі танкіст-ас, у Вялікую Айчынную вайну — старшы лейтэнант, камандзір роты цяжкіх танкаў, у пасляваенны час — падпалкоўнік запасу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 снежня 1911 года ў в. Арофіна Уладзімірскай губерні.
20 жніўня 1941 года экіпаж танка КВ-1 Зіновія Калабанава на подступах да Ленінграда ў адным баі падбіў з засады 22 танка суперніка[1] ў раёне важнага стратэгічнага транспартнага вузла Войскавіцы-Краснагвардзейск. Усяго ж паўротай Калабанава, якая складалася з пяці цяжкіх танкаў КВ-1, сумесна з курсантамі пагранічнага вучылішча і апалчэнцамі Ленінграда ў гэты дзень у гэтым раёне было падбіта 43 нямецкіх танка.
10 ліпеня 1945 года прызначаны намеснікам камандзіра 69-га танкавага батальёна 14-га механізаванага палка 12-й механізаванай дывізіі 5-й гвардзейскай танкавай арміі ў Баранавіцкай ваеннай акрузе.
10 снежня 1951 года быў пераведзены ў Групу савецкіх войскаў у Германіі, дзе праходзіў службу да 1955 года.
10 снежня 1955 года пареведзены ў Беларускую ваенную акругу.
5 ліпеня 1958 года, ва ўзросце 48 гадоў, падпалкоўнік Калабанаў быў звольнены ў запас. Працаваў на Мінскім аўтазаводзе спачатку майстрам АТК, затым кантралёрам АТК, меў значок «Ударнік камуністычнай працы».
Памёр 8 жніўня 1994 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ Легендарны танк КВ-1 Архівавана 19 ліпеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Мурамскім павеце
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Арлоўскага бранятанкавага вучылішча
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 8 жніўня
- Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці