Казанова Федэрыка Феліні
«Казанова Федэрыка Феліні» (італ.: «Il Casanova di Federico Fellini») — кінафільм, зняты італьянскім рэжысёрам Федэрыка Феліні ў 1976 годзе. Прэмія «Оскар» за найлепшую працу мастака па касцюмах.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Апавяданне вядзецца ў форме ўспамінаў састарэлага Казановы пра дні маладосці. Гісторыя Джакама Казановы — гэта бясконцая чарада выпадковых сувязяў, бурных і дзіўных раманаў, спакушаных і пакінутых жанчын у розных гарадах Еўропы. Палавая сувязь з малакроўнай хворай нявінніцай вяртае яе да жыцця. У іншай сцэне Казанова разыгрывае сцэну спакушэння манашкі перад багатым вуаерыстам. Наступны эпізод — любоўны паядынак, дзе Казанава апярэджвае маладога суперніка па колькасці аргазмаў, выкліканых у жанчыны за адно любошча.
Усе гэтыя стракатыя мімалётныя ўспаміны выглядаюць як пошук нязбытнага жаночага ідэалу. І ў канцы апавядання Казанова — ці то ў мроях, ці то на яве — знаходзіць тое, што ён так доўга шукаў. Гэта бяздушная лялька, манекен, з якой Казанова кружыцца ў апошнім танцы.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Дональд Сазерленд — Казанова
- Ціна Амон — Генрыета
- Сіселі Браўн — мадам д’Урфэ
- Кармен Скарпіта — мадам Шарпільён
- Клара Альгранці — Марколіна
- Даніэла Гаці — Гізельда
- Адэль Анджэла Ладжодзічэ — Разальба, механічная лялька
- Джон Карлсен — лорд Талу
- Дэніэл Эмілфорк Берэнстайн — маркіз Дзю Буа
- Маргарэт Клеменці — сястра Маддалена
- Алімпія Карлізі — Ізабэла.
- Луіджы Зербінаці — Папа Рымскі
- Дадлі Сатан — Герцаг Вюртэмбергскі
- Сэндзі Ален — Ангеліна
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 1977: «Оскар»
- Пераможца ў намінацыі «Лепшая праца мастака па касцюмах» (Даніла Данаці)
- Намінацыя — «Лепшы сцэнарый на аснове літаратурнага твора» (Федэрыка Феліні, Бернардына Запоні)
- 1977 — прэмія «Давід дзі Данатэла»
- Пераможца ў намінацыі лепшая музыка да фільма (кампазітар Ніна Рота)
- 1978: BAFTA
- Пераможца — Лепшы дызайн касцюмаў (Даніла Донаці).
- Пераможца — Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка (Даніла Данаці, Федэрыка Феліні)
- Намінацыя — Найлепшая праца аператара (Джузэпэ Ратуна)