Бакача-70

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бакача-70M:
італ.: Boccaccio '70
Постар фільма
Жанр кінакамедыя[1], рамантычны фільм і фэнтэзійны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 205 хв.
Краіна
Мова італьянская мова
Год 1962
IMDb ID 0055805
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Бокача-70» (італ.: Boccaccio '70) — італьянскі кінафільм 1962 года. Складаецца з чатырох навел у стылі «Дэкамерона» Джавані Бакача, знятых рэжысёрамі Марыа Манічэлі, Федэрыка Феліні, Лукіна Вісконці і Віторыа дэ Сіка.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Усе навелы злучае агульная тэма — адносіны паміж мужчынам і жанчынай. Кожная навела з’яўляецца асобным скончаным фільмам.

Рэнца і Лучана (італ.: «Renzo e Luciana»)[правіць | правіць зыходнік]

Заліхвацкая гісторыя пра безжурботную маладую пару, якая прабівае сабе шлях скрозь галечу і самаўпраўнасць працадаўцаў. Гэтая навела не ўключалася ў фільм пры паказе яго за межамі Італіі.

Спакуса доктара Антоніа (італ.: «Le Tentazioni Del Dottor Antonio»)[правіць | правіць зыходнік]

Сюррэалістычная гісторыя (да доктара з велізарнага рэкламнага плаката сыходзіць намаляваная там велізарная жанчына, красуня пераследуе яго; у выніку ён у яе ўлюбляецца) пра неабходнась шанаваць прыгажосць, накіраваная супраць клерыкалізму і ханжаскай маралі.

Праца (італ.: «Il Lavoro»)[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя арыстакратаў, якія нудзяцца ад гультайства, адзіноты і вырашаюць свае праблемы пошукам задавальненняў (муж) або імкненнем знайсці працу (жонка). Зрэшты, у пэўны момант іх пошукі прыводзяць іх адзін да аднога.

Латарэя (італ.: «La Riffa»)[правіць | правіць зыходнік]

Аповяд пра вясковую красуню, якая імкнецца вырвацца з галечы і глухмені і арганізуе з гэтай мэтай «латарэю».

Зноскі

  1. а б в http://www.imdb.com/title/tt0055805/ Праверана 27 красавіка 2016.
  2. а б в г д е ё ж з http://www.ofdb.de/film/22659,Boccaccio-70 Праверана 27 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/boccaccio-70/9692/ Праверана 27 красавіка 2016.
  4. а б в г д е ё ж з і к Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.