Калочча
Выгляд
Калочча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,18 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Кало́чча — возера ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 15 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мазыр, прыкладна за 0,45 км на паўночны ўсход ад вёскі Стрэльск.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 3,18 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, на левабярэжнай пойме Прыпяці. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, высокія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 452.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2. (руск.)