Перайсці да зместу

Калінінград

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Калінінград
руск.: Калининград
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Кёнігсберг
Плошча
  • 224,7 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 489 735 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
4812
Паштовыя індэксы
236000
Аўтамабільны код
39
Афіцыйны сайт
klgd.ru (руск.)(англ.)
Калінінград на карце Расіі ±
Калінінград (Расія)
Калінінград
Калінінград (Калінінградская вобласць)
Калінінград

Калінінград, (да 1255Тувангстэ, да 1946Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва — Каралявец) — горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. З Калінінграда да Берліна 500 км, да Масквы - больш за 1200 км. Насельніцтва 431,5 тыс. жыхароў (2010).

Заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. — галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. — мірской сталіцай Прускага герцагства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Кёнігсберг быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князем Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.

Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі «Польскім калідорам».

У 1944 г. Кёнігсберг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Кёнігсберг разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1946 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.

Калінінград — адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.

Кафедральны сабор

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Тапаграфічныя карты

[правіць | правіць зыходнік]
  • [1] Калининград. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1984 год. Выданне 1988 г. (руск.)
  • [2] Бартошице. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1980-1984 год. Выданне 1987 г. (руск.)

Зноскі