Каменсалізм
Каменсалізм (лац.: con mensa — літаральна «каля стала», «за адным сталом») — узаемаадносіны паміж індывідамі ці групамі розных відаў, якія суіснуюць без канфліктаў і без узаемадапамогі (напрыклад, Lepisma saccharina і чалавек).
Віды каменсалізму
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад характару ўзаемаадносін відаў-каменсалаў вылучаюць тры формы:
- Сінайкія (кватэрыянства) — адна жывёла (каменсал) выкарыстоўвае іншую жывёлу (яго ракавіну, гняздо і да т.п.) у якасці прытулку;
- Эпайкія — адна жывёла (каменсал) прымацоўваецца да жывёлы іншага віду ці жыве каля яе, якая робіцца «гаспадаром» (напрыклад, рыба-прыліпала плаўніком-прысоскай прымацоўваецца да скуры акул і іншых буйных рыб, перасоўваючыся з іх дапамогай і сілкуючыся рэшткамі іх ежы);
- Энтайкія — адны жывёлы селяцца ўнутры іншых, якія маюць сувязь са знешнім асяроддзем.
Прыклады каменсалізму ў раслін
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладам каменсалізму могуць служыць бабовыя (напрыклад, канюшына) і трава, якія сумесна растуць на глебах, бедных даступнымі злучэннямі азоту, але багатых злучэннямі калію і фосфару. Пры гэтым калі збажыну не падаўляе бабовае, то яна ў сваю чаргу забяспечвае яго дадатковай колькасцю даступнага азоту. Але падобныя ўзаемаадносіны могуць працягвацца толькі да тых часоў, пакуль глеба бедная азотам і травы не могуць моцна разрастацца. Калі ж у выніку росту бабовых і актыўнай працы азотфіксуючых цыбульковых бактэрый у глебе назапашваецца дастатковая колькасць даступных для раслін злучэнняў азоту, гэты тып узаемаадносін мяняецца канкурэнцыяй. Вынікам яе, як правіла, з’яўляецца поўнае ці частковае выцясненне менш канкурэнтаздольных бабовых з фітацэнозу.
Іншы варыянт каменсалізму: аднабаковая дапамога расліны-«няні» іншай расліне. Так, бяроза ці алешына могуць быць няняй для елі: яны абараняюць маладыя елкі ад простых сонечных прамянёў, без чаго на адкрытым месцы елка вырасці не можа, а таксама абараняюць усходы маладых ялінак ад выціскання іх з глебы марозам. Такі тып узаемаадносін характэрны толькі для маладых раслін елкі. Як правіла, пры дасягненні елкай пэўнага ўзросту яна пачынае паводзіць сябе як вельмі моцны канкурэнт і душыць сваіх нянь.
У падобных адносінах існуюць хмызнякі з сямействаў Ясноткавыя і Астравыя і паўднёва-амерыканскія кактусы. Маючы асаблівы тыпам фотасінтэзу (САМ-метабалізм), які адбываецца днём пры зачыненых вусцейках, маладыя кактусы моцна пераграваюцца і церпяць ад простага сонечнага святла. Таму яны могуць развівацца толькі ў ценю пад абаронай засухаўстойлівых хмызнякоў.