Камсамольскае возера
Выгляд
Камсамольскае возера | |
---|---|
Каардынаты: 53°55′21″ пн. ш. 27°32′21″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,42 км² |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камсамольскае возера — штучны вадаём у паўночна-заходняй частцы Мінска, утвораны плацінай на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Плошча возера 0,42 км², даўжыня 1,5 км, шырыня да 400 м, сярэдняя глыбіня 1,9 м, максімальная - 4,5 м.
Будаўніцтва было пачата ў 1940 з мэтай недапушчэння затаплення Мінска падчас вясновых паводак. Катлаван пад возера плошчай 35 га быў выкапаны ўручную. Урачыстае адкрыццё возера намячалася на нядзелю 22 чэрвеня 1941, але было сарванае з-за пачатку вайны.
У 1974 былі праведзеныя ачыстка і паглыбленне возера. У 2010 праведзеная рэканструкцыя возера і прылеглага Парку Перамогі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Минск старый и новый: Комсомольское озеро Архівавана 9 чэрвеня 2009.