Перайсці да зместу

Лошыца (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лошыца
Характарыстыка
Даўжыня 9,2 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля жылога раёна Малінаўка
 • Каардынаты 53°51′16″ пн. ш. 27°26′58″ у. д.HGЯO
Вусце Свіслач
 • Каардынаты 53°50′59″ пн. ш. 27°34′49″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінск
physical
Лошыца (рака)
Лошыца (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́шыца — рака ў Мінску, правы прыток Свіслачы. Пачатак — мікрараён Малінаўка, вусце — рака Свіслач у раёне Мінскага камвольнага камбіната. Даўжыня 9,2 км[1].

На думку Вадзім Жучкевіча, назва Лошыца тэрміналагічнага паходжання, у ягонай аснове беларуская назва рыбы лох або ласось — лош, лошак. Назва Лошыца ўспрымалася раней так сама, як Карасёўка, Акунёўка і г. д.[2]

Аляксандр Рогалеў лічыць, што ў аснове наймення Лошыца ляжыць геаграфічны тэрмін лоша (лошыца) — паглыбленне, нізіна, лагчына. Тое ж — лоск, ложа.[3]

У раёне мікрараёна Брылевічы зліваецца са сваім левым прытокам — ракой Мышкай. У мікрараёне Курасоўшчына ўтварае вадасховішча Лошыца, на беразе якога размешчаны парк Курасоўшчына. У сярэднім цячэнні ракі ў межах Мінска створаны 2 сажалкі[1].

Распрацоўваецца план рэканструкцыі Лошыцкай воднай сістэмы, які прадугледжвае стварэнне водна-паркавай сістэмы, якая стане зонай адпачынку для жыхароў Мінска[4].

  1. а б река Лошица Архівавана 18 жніўня 2014. (бел.)
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Минск, 1974. С. 210.
  3. А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 156.
  4. Водно-зеленая ландшафтно-рекреационная зона вдоль рек Лошица и Мышка