Вілейскае вадасховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вілейскае вадасховішча
Vialejskaje vadaschovišča-1.jpg
Каардынаты: 54°29′14″ пн. ш. 27°08′14″ у. д.HGЯO
Вышыня над узроўнем мора

157[1] м

Даўжыня

27 км

Шырыня

3 км

Плошча

73,6 км²

Аб'ём

0,26 км³

Даўжыня берагавой лініі

137 км

Сярэдняя глыбіня

3,7 м

Празрыстасць

1—2,5 м

Плошча вадазбору

4120 км²

Упадаюць

рэкі Вілія, Ілія, Касутка

Выцякаюць

рака Вілія

Год напаўнення

1975

Вілейскае вадасховішча (Беларусь)
Вілейскае вадасховішча
Вілейскае вадасховішча
Вілейскае вадасховішча (Мінская вобласць)
Вілейскае вадасховішча
Вілейскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Вілейскае вадасховішча на Вікісховішчы

Віле́йскае вадасховішча, Вілейскае моравадасховішча ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, самае буйное ў Беларусі. Знаходзіцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці.

Плошча — 73,6 км², аб'ём запаўнення — 260 млн. м³. Даўжыня 27 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня 13 м, сярэдняя 3—5 м. Плошча вадазбору 4120 км². На плаціне вадасховішча размешчана Вілейская ГЭС.

Будаўніцтва Вілейскага вадасховішча было пачата ў 1968 годзе на рацэ Віліі пры зліцці яе з рэкамі Сэрвач, Ілія, Касутка. Падставай для пачатку будаўніцтва была неабходнасць павелічэння аб'ёму водазабеспячэння сталіцы рэспублікі Мінска, для чаго патрабавалася перакінуць частку сцёку больш паўнаводных рэк Беларусі ў раку Свіслач. Сярод іншых варыянтаў збудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы аказалася найбольш выгадным па эканамічнаму і іншым (напрыклад, якасць вады) параметрах. Адначасова з будаўніцтвам Вілейскага вадасховішча рабілі водны канал, па якому цяпер воды Віліі перакідваюцца ў Свіслач, падымаючыся пры гэтым на ўзровень больш за 70 метраў. З дапамогай некалькіх гідранасосных станцый. Перакрыцце ракі Віліі было здзейснена ў 1973 годзе, а ў пачатку 1975 года воды Вілейскага вадасховішча накіраваліся па канале да сталіцы. Штогадовы скід вады складае ў сярэднім 575 млн. тон.

У вадасховішча ўпадаюць рэкі Жучка, Орпа, Грэзніца, ручаі і каналы[1]. Уздоўж берагоў населеныя пункты: Вілейка, Чыжэвічы, Рабунь, Сосенка[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 38—39. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 11, 38—39. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]