Перайсці да зместу

Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі
Дата нараджэння 13 (25) лютага 1847
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1922(1922-10-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці урач, акушэр, выкладчык, гінеколаг
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі (1847-1922) — беларускі акушэр-гінеколаг, грамадскі дзеяч, доктар медыцыны, стацкі саветнік, арганізатар аховы здароўя, і сярэдняй медыцынскай адукацыі ў Гродзенскай губерні.

Больш за 40 гадоў быў дырэктарам Гродзенскай школы павітух[1].

Дзяцінства і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1847 годзе[1] ў дваранскай сям’і. У 1867 годзе скончыў Харкаўскую гімназію  (руск.)[2].

Вышэйшую адукацыю атрымаў на медыцынскім факультэце Харкаўскага універсітэта  (руск.), скончыўшы курс якога з адзнакай у 1873 годзе са званнем лекара[1]. Быў пакінуты на тры гады пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

Прафесійная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1874 года прызначаны ардынатарам  (руск.) універсітэцкай акушэрскай клінікі, дзе працаваў тры гады[1].

У 1877 годзе пераведзены ў Гродна. 9 кастрычніка 1877 года міністрам унутраных спраў быў прызначаны на пасаду дырэктара заснаванай у Гродне павівальнай школы і загадчыкам створанага пры ёй радзільнага аддзялення[1], замяніўшы Данііла Акімавіча Сібілева, пераведзенага ў Астрахань на пасаду губернскага медыцынскага інспектара[3].

Пры ім ў 1878 годзе адбыўся першы выпуск са школы 13 «добра навучаных павітух», якія павінны былі адпрацаваць тры гады ў сельскай мясцовасці, пасля чаго маглі заняцца «вольнай практыкай». Пасаду дырэктара ён займаў па 1910 год. За гэты час колькасць вучаніц павялічылася з 16 у 1876 годзе, да 44 у 1910 годзе. Кемарскі прапаноўваў пераўтварыць павівальную школу ў павівальна-фельчарскую і нават падрыхтаваў ў 1885 годзе праект статута і вучэбных праграм; але праект не быў рэалізаваны.

За пладавітую дзейнасць з тытулярнага саветніка быў узведзены ў калежскія асэсары (1882), а ў 1887 годзе за выслугаю гадоў стаў калежскім саветнікам[1].

У 1901 годзе, калі адзначалася 25-годдзе школы, Кемарскі паказваў, што за гэты час была падрыхтавана 281 павівальная бабка. У 1910 году павівальная школа была ператворана ў акушэрска-фельчарскую, якую працягнуў узначальваць К. Кемарскі.

К. Кемарскі не толькі быў дырэктарам школы, але і загадваў радзільным аддзяленнем пры ёй[1].

Паралельна з асноўнай дзейнасцю быў штатным урачом Гродзенскай мужчынскай гімназіі, дзе таксама выкладаў заняткі па фізіялогіі чалавека[1].

З 1901 года служыў штатным урачом Гродзенскай жаночай Марыінскай гімназіі, за што быў узнагароджаны юбілейным знакам ведамства імператрыцы Марыі[1].

У гады руска-турэцкай вайны выконваў абавязкі ардынатара Гродзенскай акруговай лячэбніцы і Гродзенскага ваеннага шпіталя[1].

У 1915 годзе ў сувязі з пагрозай нямецкай акупацыі эвакуіраваўся разам са школай у Калугу. Там у 1919 годзе адбыўся апошні выпуск і пасля гэтага К. Кемарскі вярнуўся ў Гродна[1].

Памёр у Гродне 17 кастрычніка 1922 года. Пахаваны на Праваслаўных могілках[1].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Доктар і педагог прымаў дзейны ўдзел у інтэлектуальным і грамадскім жыцці горада. Будучы вернікам, ён з’яўляўся пастаянным членам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва[1].

Валянціна Кемарская, унізе яе апошні прыжыццёвы здымак з Сібіры

Быў жанаты з Аляксандрай Іванаўнай Кемарскай (1857—1904)[1].

Дачка Валянціна (?-пасля 1944) была замужам за ваенным урачом К. Бялецкім. Загінула ў ГУЛАГу[1].

  • ордэн Святога Станіслава 3 ступені
  • срэбны медаль «У гонар валадарання імператара Аляксандра III»
  • ордэн Святога Станіслава 2 ступені
  • ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
  • ордэн Святой Ганны 2 ступені

У гонар лекара-падзвіжніка ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім вучылішчы заснаваны дзве стыпендыі.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о В. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА) (руск.)
  2. Шэраг крыніц паказвае, што з 1859 па 1869 год ён вучыўся ў 1-й Харкаўскай гімназіі, якую і скончыў. Аднак у выданні «Список воспитанников, окончивших курс в Первой Харьковской гимназии за столетний период ее существования. 1805—1905 гг.» (Харьков, 1903) ён значыцца ў ліку выпускнікоў 1867 года.
  3. Такую інфармацыю падае Игнатович Ф. И. — Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) (руск.), але ў Астраханскую губерню Сібілеў трапіў толькі ў 1885 годзе. Верагодна, што да гэтага ён працаваў недзе ў іншым месцы — Памятная книжка Астраханской губернии на 1887 год. С. 50 (руск.)
  • Госцеў А. П. Ігнатовіч Ф. І. Кемарскі Канстанцін Сяменавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна, — с. 258—259
  • НГАБ у г. Гродне, ф. 2, воп. 37, лл. 2-7
  • Биографический словарь бывших питомцев Первой Харьковской гимназии за истекшее столетие с 1805 по 1905 год / Сост. Н. А. Чеканов. — Харьков: «Русская типо-лит.»: 1905. — VIII, 441 с.
  • Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.)
  • Крылов-Толстикович А. Н.  (руск.) РУССКИЕ ВРАЧИ XVIII — НАЧАЛА XX СТОЛЕТИЙ Библиографический справочник.
  • Памяць : Гродна : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1999. (бел.)