Канюхі (Ваўкавыскі раён)
Вёска
Канюхі
| ||||||||||||||||||||||
Канюхі́[1] (трансліт.: Kaniuchi, руск.: Конюхи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядома з канца XVII стагоддзя. У 1735 годзе Ян Сцыпіён і яго жонка заклалі кляштар дамініканцаў, які быў закрыты расійскімі ўладамі ў 1832 годзе. У 1796 годзе фальварак належаў Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай. У 1836 годзе дзяржаўны хутар, 1 двор, 6 жыхароў. У 1914 годзе 6 двароў, 62 жыхары.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
На 01.01.2004 г. 497 жыхароў.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%8E%D1%85%D1%96_%28%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%29._%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B.jpg/220px-%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%8E%D1%85%D1%96_%28%D0%92%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%29._%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B.jpg)
Цэнтр СВК «Радзіма-Агра». Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, Дом культуры, бібліятэка, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы, базавая школа, дзіцячы сад.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5c/Kaniuchi%2C_Bronic._%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%8E%D1%85%D1%96%2C_%D0%91%D1%80%D0%BE%D0%BD%D1%96%D1%86_%281919-39%29_%282%29.jpg/220px-Kaniuchi%2C_Bronic._%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%8E%D1%85%D1%96%2C_%D0%91%D1%80%D0%BE%D0%BD%D1%96%D1%86_%281919-39%29_%282%29.jpg)
Помнік мясцовым жыхарам — ахвярам фашызму, на заходняй ускраіне вёскі.
- Гаспадарчы двор
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзіба Броніцаў
- Кляштар дамініканцаў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канюхі (Ваўкавыскі раён)