Карліс Рэйсанс
Карліс Рэйсанс | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1981 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Караліс Рэйсанс (лат.: Kārlis Reisons, 26 красавіка 1894, Пабажы, Рыжскі павет — 17 ліпеня 1981, Адэлаіда, Аўстралія) — літоўскі архітэктар латышскага паходжання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Рыжскае рэальнае вучылішча і архітэктурны факультэт Пецярбургскага інстытута грамадзянскіх інжынераў.
У 1921 годзе вярнуўся ў Латвію, але, не знайшоўшы там працы, прыехаў у Шаўляй. У 1922—1930 гады архітэктар у Шаўляі, з 24 студзеня 1925 года Шаўляйскі гарадскі інжынер. Падрыхтаваў падручнікі «Сельскагаспадарчае будаўніцтва» (1926), «Глінянае будаўніцтва» (1928).
У 1930—1938 гадах Каўнаскі гарадскі інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення. У 1938—1940 гадах займаўся прыватнай дзейнасцю. У 1932 годзе атрымаў літоўскае грамадзянства.
У першыя гады савецкай акупацыі разам з сям’ёй выехаў у Германію, але вярнуўся пасля нямецкай акупацыі Літвы. У 1941—1944 гадах Панявежскі гарадскі інжынер, мэр.
У 1944 годзе выехаў у Германію ў 1949 годзе эміграваў у Аўстралію, працаваў у аддзеле архітэктуры горада Адэлаіда.
Спраектаваныя будынкі і збудаванні[правіць | правіць зыходнік]
- Будынак Ваеннага музея Вітаўта Вялікага (1931—1936, з Уладзімірам Дубянецкім і Казісам Крышчукайцісам);
- Пастамент помніка Свабоды;
- Будынак рэктарату Каўнаскай духоўнай семінарыі (1933);
- Сельскагаспадарчая палата (1933);
- Касцёл Уваскрэсення Хрыста (1933);
- Малы касцёл Уваскрэсення Хрыстова (1933);
- былы будынак Зямельнага банка (1934), цяпер галоўны корпус КТУ);
- Будынак таварыства «Малочны цэнтр» (1934, з Вітаўтасам Ландсбергісам-Жамкальнісам );
- Палац архіепіскапа-мітрапаліта (1935—1939);
- Евангелісцкая рэфармацкая царква (1937, недабудаваная);
- Будынак кааператыву Лятукіс (1938—1939).
- Помнік паўстанцам (1933);
- Фабрыка цукерак «Бірутэс»;
- Дом Венцлаўскіх з кінатэатрам, шмат індывідуальных праектаў дамоў.
У іншых месцах:
- Юрбаркаская туберкулёзная бальніца,
- Будынкі харчовай кампаніі «Kauno maistas » і склады кампаніі «Lietūkio» у Клайпедзе,
- Таўрагская бальніца (1932),
- Касцёл Прасвятой Марыі ва Ужунвежэі (1940).
- Гандлёвая школа ў Пасвалісе (1935), цяпер Гімназія імя Пятраса Вілейшыса
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Курыя Ковенскай архідыяцэзіі
-
Цэнтральны корпус КТУ (былы Зямельны банк )
-
Палац Венцлаўскіх у Шаўляі
-
Мемарыяльная дошка ў Каўнасе
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Biografija Архівавана 27 студзеня 2022.;
- Architektas Karolis Reisonas.