Перайсці да зместу

Карнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алея сфінксаў і заходні ўваход у свяцілішча Амона.

Карнак — егіпецкая вёска ў двух з паловай кіламетрах на поўнач ад Луксора, на месцы старажытнаегіпецкіх Фіваў. Яна займае прыкладна палову тэрыторыі вялікага храма Амона — Іпет-Ісут, які пачаў будавацца ў XX ст. да н. э. і служыў асноўным дзяржаўным свяцілішчам на працягу ўсёй гісторыі Новага царства. Гэты храм — без усялякага сумнення, самы вялікі па плошчы ва ўсім старажытным свеце, — быў злучаны з Луксорскім храмам на беразе Ніла брукаванай алеяй сфінксаў.

Усе перыяды егіпецкай гісторыі XVI—XI стст. да н.э. пакінулі тут сляды; кожны фараон — не выключаючы нават гіксаскай дынастыі, якія асабліва ўпрыгожвалі сваю паўночную рэзідэнцыю ў Аварысе, — імкнуўся ўвекавечыць тут сваё імя. Зерне ўяўляе свяцілішча галоўнага храма, заснаванае пры Сенусерце I і дабудаванае Тутмасам III, які адкрыў яго на абодва бакі і дадаў яшчэ іншае, на ўсходзе, з вялікай гіпастыльнай залай, на сценах якога напісаў знакамітую царскую табліцу з аналамі, перанесенымі збольшага ў Парыж.