Луксорскі храм
| Луксорскі храм у іерогліфах | |||||||
Ipt-rsjt Іпет-рэзіт «Паўднёвы гарэм» |
| Славутасць | |
| Луксорскі храм | |
|---|---|
| масры معبد الاقصر | |
| | |
| 25°42′00″ пн. ш. 32°38′21″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Дата заснавання | 1400 да н.э. |
Луксорскі храм — разваліны цэнтральнага храма Амона-Ра, на правым беразе Ніла, у паўднёвай частцы Фіваў, у межах сучаснага горада Луксор.
Храм богаў Амона, Мут і Хансу ўяўляе сабою найбольш поўнае ўвасабленне архітэктурных асаблівасцей Новага царства (XVI—XI стст. да н.э.). Яго адрозніваюць грандыёзнасць задумы, манументальнасць і ўрачыстасць дэталей, вялікая колькасць калон.
Узвядзенне храма адбывалася ў канцы XIV—XIII ст. да н.э. пры фараонах Аменхатэпе III (архітэктары Аменхатэп Малодшы, Горы, Суці) і Рамсесе II (архітэктар Бекенхонсу). Будынкі комплексу выцягнуліся ўздоўж Ніла з поўначы на поўдзень на сотні метраў. Комплекс вызначаецца дакладнай і зладжанай кампазіцыяй, паколькі асноўныя работы былі выкананы практычна адным архітэктарам — Аменхатэпам Малодшым. Аб геніальнасці гэтага майстра сведчаць выкарыстанне каланад, калон у выглядзе вязак папіруса з лёгкімі, вытанчанымі прапорцыямі, дасканалыя суадносіны каланады адкрытага двара і цэнтральнага ўваходу, якія, нягледзячы на розную вышыню, складаюць адзінае цэлае.
Храм арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Для адпаведнасці з пілонамі, якія стаяць у паўгадзіннай адлегласці на поўнач Карнака, з якім ён быў злучаны брукаванай алеяй сфінксаў, паўночны пілон яго ўхілены крыху на ўсход ад агульнай восі.

Найстаражытнейшая частка — святая святых, з прылеглымі заламі, упрыгожанымі манументальнымі рэльефамі і надпісамі — заснавана пры Аменхатэпе III; першыя цары XIX дынастыі дадалі на поўдзень двор з 74 калонамі з перамежнымі статуямі фараонаў. Рамсес Вялікі прыбудаваў паўночны перыстыль і пілон і намаляваў на вонкавым боку апошняга свае подзвігі ў вайне з хетамі; тут жа напісаны так званы «эпас Пентаўра».
У паўночнага ўваходу Луксорскага храма — чатыры калосы-маналіты і два абеліскі, з якіх адзін перавезены ў 1830-я гг. у Парыж, на плошчу Згоды. Даўжыня збудавання ад уваходу да самай паўночнай сцяны — 260 метраў.
- Алея сфінксаў і пілоны днём.
- Рамесеум
- Старадаўняя фатаграфія калоннай залы Аменхатэпа III
- Калоны храма ў цёмны час сутак
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луксор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 366—367. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Луксор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луксорскі храм- Луксор // Египтологический Изборник (руск.)
- Шаталин И. Египет: Луксорский храм. Архівавана 13 красавіка 2015. (руск.)
