Карчма з Хвоева
Славутасць | |
Карчма з Хвоева | |
---|---|
53°49′45″ пн. ш. 27°22′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
Тып будынка | карчма |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000383 |
Матэрыял | драўніна |
Карчма — помнік драўлянай народнай архітэктуры XIX стагоддзя з вёскі Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо, дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Карчма была пабудавана каля дарогі Сноў — Савічы прыкладна ў сярэдзіне XIX ст. У канцы XIX — пачатку XX ст. карчму арандавала ў мясцовага пана яўрэйская сям’я. У сярэдзіне XX стагоддзя ў будынку знаходзілася пачатковая школа.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Зрубная пабудова прамавугольная ў плане са складанай унутранай планіроўкай: сені, гасцявы пакой, кухня, падсобнае памяшканне, шынок. Бярвёны зруба часаныя на два канты. Злучэнне вуглоў «у чашку» з астаткам. Дах двухсхільны, накрыты чаротам. Да галоўнага ўваходу вядзе каменны ганак на чатыры прыступкі і з навесам на двух слупах. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.