Касцёл Святога Айца Піо (Маладзечна)
Выгляд
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Айца Піо | |
---|---|
54°17′59″ пн. ш. 26°51′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Дэканат | Маладзечанскі дэканат |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Стан | дзейнічае |
Касцёл Святога Айца Піо — мураваны каталіцкі храм у горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія заснавана ў 1919 г. У час Другой сусветнай вайны касцёл быў разбураны. Парафія адроджана ў 2003 г., калі айца-капуцына Тадэвуша Кавальскага кардынал Казімір Свёнтак прызначыў пробашчам аднайменнай новастворанай парафіі, і быў атрыманы дазвол на будаўніцтва касцёла. У 2003 годзе перад скверам на перакрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Міра быў пастаўлены крыж, пасля з’явілася вялікая вайсковая палатка, у якой адпраўляліся Святыя Імшы.
На Божае Нараджэнне ў 2004 годзе адбылася першая Імша ў пабудаванай цаглянай капліцы. А ў 2005 годзе былі закладзеныя падушкі пад фундамент новага касцёла[1].