Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Беніца)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Беница Троецкий Костел.jpg
54°20′48″ пн. ш. 26°33′24″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Беніца
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль позняе барока
Заснавальнік Міхаіл Казімір Коцел
Будаўніцтва 17011704 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000297шыфр 612Г000297

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — каталіцкі храм у в. Беніца (Маладзечанскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.

У 1701 г. кашталян троцкі Міхал Казімір Коцел выдаў фундуш на будаўніцтва касцёла ў сваім маёнтку. Пабудаваны касцёл быў перададзены бернардзінцам, якія пазней па фундушу таго ж Коцела пабудавалі побач кляштар. У 1704 г. узведзеныя будынкі былі асвячоны. У канцы XVIII ст. касцёл стаў парафіяльны. Вядома, што пры кляштары знаходзілася школа.

Інтэр'ер касцёла ў 1930 годзе

У 1851 г. кляштар скасаваны, у 1866 г. касцёл перароблены пад царкву, а жылы корпус пасля 1863 г. зруйнаваны. У канцы ХІХ ст. руіны кляштара былі разабраны тагачасным уладальнікам мястэчка К. Швыкоўскім. У 1919 г. касцёл вернуты каталікам, у 1948 г. закрыты. Цяпер знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Экстэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Траецкі касцёл

Касцёл уяўляе сабой двухвежавы крыжападобны ў плане будынак, з пяціграннай апсідай і кароткімі крыламі трансепта. Над сяродкрыжжам купал на васьмігранным светлавым барабане, увянчаны гранёнай шатровай вежай. Галоўны заходні фасад фланкіраваны трох'яруснымі квадратнымі ў плане вежамі. Ніжнія ярусы вежаў размешчаны на ўзроўні сцен касцёла і аб'яднаны з імі агульным прафіляваным карнізам. Верхнія ярусы злучаны крывалінейным франтонам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Стукавае надмагілле

Унутраная прастора касцёла перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках. Алтар, крылы трансепта і бабінец адкрываюцца ў цэнтральную залу арачнымі праёмамі. Над уваходам — хоры на дзвюх калонах. Часткова захаваліся тры стукавыя надмагіллі роду Коцелаў. У сутарэннях касцёла былі сямейныя склепы Коцелаў і Швыкоўскіх.

Агароджа[правіць | правіць зыходнік]

Па восі касцёла размешчана брама, якая ўваходзіла ў мураваную агароджу (часткова захавалася з заходняга боку.). Уяўляе сабой кампазіцыю з чатырох слупоў з закругленымі вугламі. Сярэднія слупы звязаны крывалінейным франтонам, ствараюць цэнтральны праезд. Бакавыя часткі брамы глухія, крапаваны плоскімі арачнымі нішамі крывалінейнага абрысу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]