Касцёл Святога Юрыя (Віжуонас)
Рымска-каталіцкі храм | |
Касцёл Святога Юрыя | |
---|---|
літ.: Vyžuonų Šv. Jurgio bažnyčia | |
55°35′09″ пн. ш. 25°29′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Вёска | Віжуонас |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Благачынне | Q4478805? |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | готыка |
Заснавальнік | Крысцін Осцік |
Дата заснавання | 1406 |
Дата пабудовы | 1406 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святога Юрыя (літ.: Vyžuonų Šv. Jurgio bažnyčia) — рымска-каталіцкі храм у цяпер в. Віжуонас (Віжуны) Уцянскага раёна, Літва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл у Віжунах пабудаваны ў 1406 годзе па фундацыі ўладальніка мястэчка Крысціна Осціка. У XVI—XVII стст. Віжуны належалі Кішкам і Радзівілам, што вызнавалі пратэстанцтва і перарабілі касцёл на кальвінскі збор. У 1604 годзе тут пахаваны Крыштоф Радзівіл Пярун, а ў 1641 — яго сын Крыштоф.
У 1667 годзе збор гвалтам вярнулі католікі. У 1706 касцёл адрамантаваны. У XIX ст. па баках апсіды пабудаваны 2 сакрысціі. У выніку перабудовы 1891 года павялічаны ў даўжыню нефы, над галоўным уваходам узведзена вежа-званіца.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл уяўляе сабой гатычную трохнефную базіліка з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі па баках. Накрыты двухсхільным дахам. Апсіда звонку падтрымліваецца двума трохступенчатымі контрфорсамі. Над галоўным уваходам вежа-званіца.
У інтэр'еры крыжовыя скляпенні, бакавыя нефы аддзелены ад галоўнага двума радамі слупоў (па чатыры з кожнага боку). Асвятляецца чатырма высокімі вокнамі у бакавых сценах, трыма ў апсідзе і двума у сакрысціях. Аконныя праёмы першапачаткова былі спічастымі, у цяперашні час лучковыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Святога Юрыя (Віжуонас)
- Касцёл Святога Юрыя (Віжуонас) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»