Крыштаф Радзівіл Пярун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Крыштоф Радзівіл Пярун)
Крыштаф Мікалай Радзівіл
Крыштаф Радзівіл. М. Бачыявелі, XVIII ст.
Крыштаф Радзівіл. М. Бачыявелі, XVIII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»

гетман вялікі літоўскі
1589 — 1603
Папярэднік Мікалай Радзівіл Руды
Пераемнік Ян Караль Хадкевіч
гетман польны літоўскі
1572 — 1589
Папярэднік Раман Сангушка
Пераемнік Ян Караль Хадкевіч

Нараджэнне 9 лютага 1547
Смерць 20 лістапада 1603(1603-11-20)[1][2][3] (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Руды
Маці Катажына з Таміцкіх[d]
Жонка Ганна Собкаўна[d], Кацярына з Астрожскіх, Кацярына з Тэнчынскіх і Альжбета Радзівіл з Астрожскіх
Дзеці Януш Радзівіл, Крыштаф Радзівіл і Альжбета з Радзівілаў
Веравызнанне кальвінізм
Дзейнасць дыпламат
Аўтограф Kryštap Mikałaj Radzivił Piarun. Крыштап Мікалай Радзівіл Пярун (signature).jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крыштаф Радзівіл «Пярун» (9 лютага 1547, Вільня — 20 лістапада 1603) — сын Мікалая Радзівіла Рудога, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў дамашнюю адукацыю. Удзельнік Інфлянцкай вайны 15581582, пачынаючы з бітвы на Уле (1564). З 1567 ротмістр коннай роты, крайчы ВКЛ у 15671569, падчашы ВКЛ у 15691579, гетман польны літоўскі ў 15721589, ахоўваў поўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы. У кампаніі 1580 узяў замак Усвяты i нанёс паражэнне расійскаму войску каля Вялікіх Лук. У жніўні-кастрычніку 1581 атрад Радзівіла (4 тыс. чалавек) разам з атрадам Ф. Кміты-Чарнабыльскага (2 тыс. чалавек) зрабілі рэйд да вярхоўяў Волгі занялі Старыцу і Ржэў. Гэты рэйд і аблога Пскова прымусілі Івана Грознага падпісаць перамір'е.

У 15791584 Крыштоф займаў пасаду кашталяна троцкага, адначасова ў 15791585 падканцлер ВКЛ. Пасля смерці бацькі з 1584 ваявода віленскі.

Быў прыхільнікам самастойнасці ВКЛ. Пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў план часткі магнатаў і шляхты ВКЛ стварыць дзяржаўную унію ВКЛ, Польшчы і Расіі на чале з вялікім князем. У 1589 атрымаў пасаду вялікага гетмана літоўскага. На чале атрадаў войска ВКЛ змагаўся з паўстаннем Налівайкі 15941596. Дамогся шлюбу ў 1600 Соф'і Алелькаўны са сваім сынам Янушам. Пасля смерці Соф'і 1612 Слуцкае княства і інш. ўладанні Алелькавічаў перайшлі да роду Радзівілаў. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 16001629 з 1600 Крыштоф камандаваў войскамі ў Інфлянтах. 23 чэрвеня 1601 нанёс паражэнне шведскаму войску ў бітве пад Кокенгаўзэнам, у ліпені 1601 года ўзяў Вендэн.

Як і бацька Крыштоф вызнаваў кальвінізм, будаваў кальвінісцкія саборы. Пры яго двары было шмат вучоных, з ім былі звязаны дзеячы беларускай культуры: Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі, Саламон Рысінскі, Андрэй Волан. Меў адну з найбольшых латыфундый у ВКЛ. Асноўныя маёнткі — Валожын, Койданава, Смалявічы, Станькава, Уселюб і інш. (сучасная Беларусь); Біржы, Віжуны (сучасная Літва). Трымаў Барысаўскае, Кокенгаўзенскае і інш. староствы.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў у шлюбах з Ганнай Собек, Кацярынай Астрожскай, Кацярынай Тэнчынскай, Альжбетай Астрожскай. У шлюбе з Ганнай Собек меў дачку і сына Мікалая, у шлюбе з Кацярынай Астрожскай — сына Януша, у шлюбе з Кацярынай Тэнчынскай — дачку Альжбету і сына Крыштафа.

У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Паход Крыштафа Радзівіла ў тылы маскоўскіх войскаў увосень 1581 паслужыў нагодай для стварэння шэрагу паэтычных твораў: лацінамоўныя паэмы «Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла» Ф. Градоўскага (Кракаў, 1582), «Панегірык… у гонар князя Крыштафа Радзівіла» Г. Пельгрымоўскага (Кракаў, 1583) і польскамоўная «Паход на Маскву» Я. Каханоўскага (Кракаў, 1583). Найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла стварыў А. Рымша ў паэме «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла»[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #12462622X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Krzysztof Radziwiłł h. Trąby, zwany Piorunem // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Pas L. v. Prince Kristupas Radvila // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 472.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]