Перайсці да зместу

Кася Віталеўна Будзько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кася Віталеўна Будзько
Дата нараджэння 25 мая 2001(2001-05-25) (23 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, палітычны вязень, грамадская актывістка
Вучоба
Член у

Кася Віталеўна Будзько (нар. 25 мая 2001) — беларуская мастачка і актывістка, прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Нарадзілася ў Гродне. Бацька Віталь Будзько — футбольны заўзятар.

Як мастачка ўдзельнічала ў выстаўках і моладзевых творчых праектах у Гродне: «Выстава ў падваротні», калі ўдзельнікі павесілі свае працы ў арцы на Савецкай вуліцы; «Галерэя аднаго дня» (удзельнікі зладзілі кароткатэрміновую выстаўку ў пустой кватэры ў цэнтры Гродна) і іншых. Пасля школы спачатку вучылася на факультэце дызайна ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, але ўжо пасля першага курсу перавялася на факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў Мінску, на момант затрымання была студэнткай 3-га курсу (таксама на гэтым факультэце навучалася сяброўка Касі, Яна Арабейка, іншая асуджаная па справе студэнтаў). Падчас навучання стварала макеты для паштовак ў межах «Майстэрні паштовак Салідарнасці».

Вегетарыянка, феміністка, ва ўніверсітэце стварыла тэлеграм-канал «Клуб Феминизма БГПУ»[1].

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

Будзько арыштавалі 12 лістапада 2020 года ў мінскай кватэры бабулі і дзядулі, дзе яна жыла. Карнікі выламалі дзверы, правялі ператрус, забралі камп’ютар. Рэйд адбыўся ў межах справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, кабету абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, а 23 лістапада перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага[2].

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва, Будзько прызналі палітычнай зняволенай[3][4]. 14 снежня 2020 года шэфства (сімвалічнае хроснае бацькоўства) над палітвязынкай узяла Маркета Грэгарава  (польск.), дэпутатка Еўрапейскага парламента[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.), Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека  (укр.), Харкаўская праваабарончая група  (укр.), Восток-SOS  (укр.), арышт Будзько быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне  (польск.)[6][7].

З лістоў палітзняволенай Вольгі Залатар стала вядома, што некаторы час яна знаходзілася ў адной камеры СІЗА №1 разам з Будзько, а іх камера перахварэла на каранавірус амаль у поўным складзе. Залатар таксама даслала свой партрэт, які намалявала Будзько[8]. Іншыя партрэты і малюнкі Будзько са следчага ізалятара сябры збіралі ў створаным для гэтых мэтаў акаунце ў Instagram[9][10][11][12].

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Будзько, якая заявіла, што не разумее сутнасці абвінавачвання, два з паловай гады пазбаўлення волі[13].

Разам з іншымі асуджанымі па справе студэнтаў і выкладчыкаў жанчынамі этапавана ў жаночую калонію ў Гомелі, дзе адбывае прызначаны тэрмін[14].

  1. Бацька палітзняволенай гарадзенкі: Магчыма, мая дачка трапіла ў закладнікі (бел.)
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2022. Праверана 11 мая 2022.
  3. Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
  4. Праваабарончы цэнтр «Вясна». Заява пратэсту супраць наступу на Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022.
  5. https://www.lphr.org/en/marketa-gregorova-the-greens-matern-von-marschall-cdu-and-carina-konrad-fdp-have-taken-over-a-godparenthood-for-political-prisoners-in-belarus/
  6. Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  7. Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня  (укр.) (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  8. https://spring96.org/be/news/102701
  9. https://spring96.org/be/news/102942
  10. https://www.svaboda.org/a/31363342.html
  11. https://spring96.org/be/news/104748
  12. https://www.instagram.com/kajusizo/
  13. Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (руск.). Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  14. https://belsat.eu/news/27-10-2021-usih-asudzhanyh-pa-sprave-studentau-etapavali-u-kalonii/