Перайсці да зместу

Касіні-Гюйгенс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касіні-Гюйгенс
Заказчык Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА / Еўропа ЕКА / Італія ІКА
Задачы вывучэнне Сатурна і яго спадарожнікаў, пасадка на Тытан
Пралёт Венера, Юпітэр, Сатурн,
спадарожнікі Сатурна
Запуск 15 кастрычніка 1997 08:43:00 UTC
Ракета-носьбіт Тытан IV-B Цэнтаўр
Стартавая пляцоўка Злучаныя Штаты Амерыкі Мыс Канаверал
Працягласць палёту у палёце, 27 гадоў, 1 месяц, 4 дні
NSSDC ID 1997-061A
SCN 25008
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса поўная вага — 5600 кг
станцыя — 2150 кг
зонд — 350 кг
Памеры вышыня: 6,7 м, шырыня: 4 м
Магутнасць ~880 Ват (у 1997)[1]
~670 Ват (in 2010)[1]
Крыніцы сілкавання 3 плутоніевыя тэрмаэлектрычныя генератары
Пасадка на нябеснае цела 14 студзеня 2005
Сайт праекта
 Выявы на Вікісховішчы

Касіні-Гюйгенс (англ.: Cassini–Huygens) — аўтаматычны касмічны апарат, створаны сумесна НАСА, Еўрапейскім касмічным агенцтвам і Італьянскім касмічным агенцтвам, які ў наш час даследуе планету Сатурн, кольцы і спадарожнікі. Апарат складаецца з двух асноўных элементаў: непасрэдна станцыі Касіні (англ.: Cassini orbiter) і спушчальнага зонда Гюйгенс (англ.: Huygens probe), прызначанага для пасадкі на Тытан. Касіні-Гюйгенс быў запушчаны 15 кастрычніка 1997 і дасягнуў сістэмы Сатурна 1 ліпеня 2004. 25 снежня 2004 зонд Гюйгенс адлучыўся ад галоўнага апарата. Зонд дасягнуў Тытана 14 студзеня 2005 і выканаў паспяховы спуск у атмасферы спадарожніка. Станцыя Касіні пры гэтым стала першым штучным спадарожнікам Сатурна.

Траекторыя шляху да Сатурна
Траекторыя шляху да Сатурна

Завяршэнне работы

[правіць | правіць зыходнік]

Праграма даследаванняў, першапачаткова запланаваная да 2008 года, была працягнута да 2010[2][3][4], потым да 2017 года[5]. 15 верасня 2017 станцыя завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна.

  1. а б Todd J. Barber. Insider's Cassini: Power, Propulsion, and Andrew Ging(недаступная спасылка). Saturn.jpl.nasa.gov (23 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2012. Праверана 20 жніўня 2011.
  2. NASA Extends Cassini's Grand Tour of Saturn (англ.)(недаступная спасылка). NASA (15 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2010.
  3. Cassini To Earth: "Mission Accomplished, But New Questions Await!" (англ.)(недаступная спасылка). ScienceDaily (29 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 10 чэрвеня 2010.
  4. НАСА яшчэ на два гады падоўжыла жыццё "Касіні"(недаступная спасылка). Весткі (16 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2013. Праверана 10 чэрвеня 2010.
  5. Місію зонда "Касіні" па даследаванні Сатурна падоўжаць да 2017 года(недаступная спасылка). РІА Навіны (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2011. Праверана 4 лютага 2010.