Качайскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Качайскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 155,9 м
Даўжыня 0,5 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,17 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,51 км
Найбольшая глыбіня 2,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,44 м
Басейн
Упадаюць рака Выдранка
Выцякаюць рака Выдранка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Качайскае (Беларусь)
Качайскае
Качайскае
Качайскае (Брэсцкая вобласць)
Качайскае
Качайскае
Map

Качайскаевозера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Ганцавічы, за 10 км на паўночны ўсход ад вёскі Хатынічы, паміж балотам Качай і ўрочышчам Язвіно. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Плошча паверхні 0,17 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя 1,44 м. Даўжыня берагавой лініі 1,51 км. Аб’ём вады 0,24 млн м³.
Возера правільнай круглай формы. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем. Праз возера цячэ рака Выдранка, якая злучае яго з возерам Горнае. Зарастае ўмерана.

У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]