Керчанскі тралейбус
Керчанскі тралейбус | |
---|---|
Тралейбусная сістэма | |
Краіна | Украіна |
Горад | Керч |
Дата адкрыцця | 18 верасня 2004 года |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 1 |
Даўжыня кантактнай сеткі | 18 км |
Колькасць тралейбусных паркаў | 1 |
Колькасць тралейбусаў | 14 |
Керчанскі тралейбус (укр.: Керченський тролейбус) — самая маладая ва Украіне тралейбусная сістэма, размешчаная ў горадзе Керч. Рух адкрыты 18 верасня 2004 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы праект тралейбуснага транспарту ў Керчы быў распрацаваны ў 1977 годзе. Планавалася пабудаваць тры гарадскія лініі: у цэнтр да чыгуначнага вакзала, да заводу імя Войкава і ў мікрараён Аршінцэва. Пачатыя ў 1978 годзе работы былі амаль адразу прыпыненыя. У 1991 годзе была спроба аднавіць будаўніцтва, але ў 1994 годзе будаўніцтва зноў быў спынена. У верасні 2003 года Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма распарадзіўся аднавіць будаўніцтва тралейбуснага дэпо і апор. Пуск адбыўся 18 верасня 2004 года. Праз пару гадоў было прынята рашэнне аб пашырэнні сеткі — будаўніцтве другой чаргі, якая была ўрачыста адкрыта 16 верасня 2007 года. 12 верасня 2009 году, у дзень горада, была адкрыта трэцяя чарга да вакзалу.
Храналогія з 2013 года [1]
[правіць | правіць зыходнік]- 17 красавіка 2013 г. — кошт праезду ў тралейбусе павялічаны да 1,5 грн.
- 1 чэрвеня 2014 г. — кошт праезду ўстаноўлены ў памеры 5 рублёў.
- 8 снежня 2014 г. — закрылі лінію да завода імя Войкава праз замены часткі гарадскога калектара з прычыны яго зношанасці. Тралейбусы сталі хадзіць да Гагарынскага кальца, выпуск на лінію стаў 6 тралейбусаў.
- 1 студзеня 2015 г. — кошт праезду падвышаны да 7 рублёў.
- 7 студзеня 2015 г. — адноўлены рух да завода імя Войкава, бо скончылі замену няспраўнага ўчастка калектара. Траншэю засыпалі, але кладку асфальту не было выпушчана з-за снега (адклалі кладку асфальту на будучыню).
- 22 лістапада 2015 г. — у сувязі з адключэннем ліній, якія жывяць паўвостраў электраэнергіяй з Украіны і недахопам электраэнергіі 22 лістапада быў спынены рух тралейбусаў.
- 7 снежня 2015 г. — аднавіўся рух тралейбусаў.
Маршруты
[правіць | правіць зыходнік]- 1. Варашылаўскае кальцо — КМК імя Войкава
Перспектыва
[правіць | правіць зыходнік]У бліжэйшай будучыні, калі папоўніцца рухомы склад, плануецца падзел гэтага маршруту на два: «Чыгуначны вакзал — завод імя Войкава» і «Варашылаўскае кальцо — Завод імя Войкава». У будучыні плануецца таксама працяг лініі ад Варашылаўскага кольца ў мікрараён Аршынцэва. Вакзальную лінію плануюць прадоўжыць да Керчанскага аэрапорта.